Вы праглядаеце суполку [info]by_mova

Што значыць злада?

Шаноўныя знаўцы мовы, удзельнікі суполкі by_mova!

Чытаючы Янку Нёманскага, я натрапіў на цікавае слова «злада»:

Перад вачыма дзеда праходзілі ўсе сказы аб возеры,
праходзіла і ўсё яго жыццё ў гэтым лесе: доўгая цяжкая праца, старанне зарабіць сабе на хлеб і содзевак,  з л а д а  з панскімі дзясятнікамі; трыццаць год такое працы. Янка Нёманскі «Над Кроманню» (http://knihi.com/Janka_Niomanski/Nad_Kromanniu.html).

Наколькі я разумею, гэты дыялектызм (?) можа значыць «дамова, паразуменне, пагадненне».

Ува ўкраінскай мове  «злада» значыць «злагода» (http://www.lingvo.ua/uk/Interpret/uk/%D0%B7%D0%BB%D0%B0%D0%B4%D0%B0):

злада
Explanatory (Uk-Uk)

-и, ж., діал.

Злагода.

А злагода, на свой чарод, значыць «взаємна домовленість, угода про спільні дії» (другое значэнне гэтага слова, http://www.lingvo.ua/uk/Interpret/uk/%D0%B7%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0).


Мо' хто з вас чуў гэта слова ці бачыў яго ў іншых творах, слоўніках? Што яно значыць? Ці значыць яно «дамова, паразуменне, пагадненне»?

Наступная "Моўная сустрэча" ў АРТ Сядзібе прысьвечаная менскай тапаніміі.
Іван САЦУКЕВІЧ, кандыдат гіст. навук, сябра камісіі па найменьні й перайменаваньні вуліцаў, праспэктаў, плошчаў ды іншых складовых частак горада Менска, сябра Анамастычнай камісіі ТБМ: 
"Імёны старых менскіх прадмесьцяў". 
З мультымэдыяпрэзентацыяй.
Аўторак, 29-га траўня, 18.30, АРТ Сядзіба, Куйбышава, 22, 2-гі паверх.
Піша [info]vital_stan (цытата прыводзіцца, як той казаў, mutatus mutandis):

<...> Ёсць вялікая колькасць першапачаткова расейскамоўных людзей, якія палюбілі беларускую мову, але вывучылі яе па слоўніках як замежную, як другую. Цяпер гэта самая актыўная частка ў плане карыстання беларускай мовай. Але, з другога боку, яна не робіцца сталай супольнасцю і ў ёй няма нармальнага, жывога развіцця мовы. Бо цяпер гэта маса перакладчыкаў з расейскай, неаб'яднаная і дысперсная. У большасці яе беларуская мова і беларускамоўнае жыццё - пераклад з расейскага. Бо, калі што, заўжды будзе сказаць "у расейска-беларускамоўным слоўніку гэта не так" або "ты сказаў гэтак і гэтак, гэта ўсё роўна, што <адпаведны аналаг па-расейску>". Бо і палюбіўшы мову, не перастаюць калькаваць расейскія "печалька", "жжешь", "зажигаем", "прикольный", "не судьба" і ўсё тое, што калейдаскапічна змяняецца ў расейскай культуры. Лагічна, што калі ты вывучыў мову на падставе іншай, ты мусіш падпарадкоўвацца альбо слоўніку, альбо супольнасці носьбітаў. Наконт супольнасці носьбітаў - каго ўзяць? Інтэлігенцыя сталага веку схавалася. Вяскоўцы - функцыянальныя сферы іх мовы абмежаваныя. Да таго ж, звяртацца да іх перашкаджае ўяўленне, маўляў, яны ўсе абмаскаленыя, у адных папсаваная бальшавікамі мова, у другіх - трасянка. І карыстальнікі-перакладчыкі пачынаюць лічыць сябе свяцейшымі за Папу Рымскага, то-бок, за прыроджаных носьбітаў. Прыгожыя словы "мова не стаіць на месцы, а развіваецца", "мова жывы арганізм", "усё вызначаецца узусам". Але неафіты беларускай мовы часта не маюць шчырасці прызнацца сабе "я вывучыў мову па слоўніку, мне б сціпла падпарадкоўвацца ці спытаць у кагось". Вынікам гэтага пачынаецца выдумлянне словаў альбо таму што недавучыў і не падгледзеў, альбо з-за прагі ачысціць ад маскалізмаў, да пурызму. І кожны неафіт робіць гэта на свой капыл. І ў выніку, як крайнасці, мы маем Лявона Вашко, пана Скіргайлу, [info]misternet, [info]nonmoderate. Альбо не можам вызначыць як называць элементарную рэч адзення - майкай, саколкай, кашулькай або цішоткай. Альбо называем імбрыкам не тое, у чым настойваюць гарбату, а тое што ставяць на агонь на пліце і г. д.

А ў гэты час іншыя русіфікаваныя беларусы глядзяць на гэта і плююцца. Яны б можа і паразмаўлялі з намі па-беларуску, толькі калі мы самі не ведаем, як называць пэўную рэч, ці увесь час мяняем назвы, то навошта ўвязвацца?

У нас няма аўтаномнай беларускамоўнай супольнасці з нармальным развіццём мовы. Таму патрэбны кантроль і падтрыманне парадку. Магчыма, калісь такая супольнасць утворыцца (адновіцца), у ёй мова будзе развівацца арганічна, і тады я буду вельмі рады прыслухоўвацца да яе аўтарытэта і яе узусу.


Параўнайце з бачаннем гэтай праблемы спадаром Пацюпам:

http://by-mova.livejournal.com/919060.html

Як бачыце, Фільскайт зусім не адзінокі стралок. Такіх, як я, на цэлае бандфарміраванне можа набрацца.

Какойты

Шаноўнае спадарства, такое пытанне да вас.

Якая розніца ва ўжыванні/значэнні словаў "які-небудзь", "які-кольвек" і "якісьці" ?

25 Тра 2012

Я пра што... Вось на якую халеру быў гэты пост?

http://by-mova.livejournal.com/961707.html

Чалавек сапраўды не разумее што такое "зьніжка"? Ці складае слооўнік "змагарскага жаргону"? Ці стаіць на варце расавай чысьціні?

Растлумачце хто ведае, можа я нешта не даганяю...

Або хоць бы аўтар (4 Journal Entries) прадставіўся, расказаў з чым і кім ён так заўзята змагаецца?

Што такое "зніжка"?

Чытаць болей... )

Гэта змагарскі жарганізм ці гэта ўкраінізм? А можа, гэта ўкраінізм, які стараюцца прышчапіць беларускай мове носьбіты змагарскага жаргону?

24 Тра 2012

Клуб беларусов Петербурга приглашает

Короли беларуского рока группа Нейро Дюбель в Петербурге!!!
Запрещённые на родине в Беларуси они едут с большим концертом в Петербург!!! подробности: http://vk.com/neurodubelvpitere
из Беларуси организовывают специальный тур: http://vk.com/neirodzubelbustour - не пропусти займи своё место!!! ;)
Чем больше нас, тем меньше их!

Приходите и приводите друзей!


НEЙРО ДЮБЕЛЬ (NEURO DUBEL)

Рок-группа из Минска, Беларусь. Стиль группы панк-рок, или "двуязычный рок-н-ролл". Тем не менее, группа использует множество стилей — от регги и блюза до хардкора. Именно это многообразие вместе с мощнейшей концертной энергетикой и "нервными", по определению журналистов, текстами явилось причиной того, что группа завоевала прочную любовь аудитории. Как концертный состав, группа существует с 1991 года и за этот период выпустила 17 альбомов и сняла множество клипов. Начиная как русскоязычный коллектив, с 2003 года группа исполняет песни и на белорусском языке.

НЕЙРО ДЮБЕЛЬ неоднократно отмечался на церемонии награждения лучших беларуских рок-групп «Рок-Коронация». В общей сложности, 11 побед в номинациях: лучшая песня, лучший клип, лучший альбом. 2 раза группа завоевывала титул «Лучшая группа Беларуси» и 4 раза «Альбом года».


НЕЙРО ДЮБЕЛЬ дает концеры в Беларуси, России, Польше, Чехии, Украине.

Вот уже более десятка лет группа является постоянным участников практически всех байк фестивалей на территории Беларуси, фестиваль белорусской музыки в Польше (Басовище) не обходится без Нейро Дюбеля, группа играет там уже много лет на закрытие фестивальных дней в качестве почетных гостей.

Запрещённая на Родине в Беларуси по политическим мотивам, готова отдать всю накопившуюся энергию питерской публике.


СЕРГЕЙ БОЛОТНИКОВ - гитарист, композитор, певец, аранжировщик, автор текстов, признанный виртуоз игры на гитаре, участник таких легендарных групп, как САНКТ-ПЕТЕРБУРГ, ЗЕМЛЯНЕ, МАРАФОН. Автор видео школы "Уроки игры на гитаре. Импровизация". Композитор саундтреков к фильмам и сериалам. Группа BoloBand

СЦВЕРДЖАННЕ, -я, н. Палажэнне, выказванне. Я здзівіўся супярэчлівасці сцверджанняў на адной і той жа старонцы пры характарыстыцы вобраза Сымона. Ларчанка.

СЦВЯРДЖЭННЕ, -я, н. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцвярджаць — сцвердзіць і сцвярджацца.

2. Пацвярджэнне чаго-н.— Ужо тэлеграму атрымаў,задаволена адказаў Хадкевіч і, нібы ў знак сцвярджэння сваіх слоў, выцягнуў з бумажніка Любіну тэлеграму. Васілевіч. Каравы пераклад нямецкага тэксту... міжвольна гучаў як сцвярджэнне таго, што свабодны народ не так лёгка скарыць. Брыль.

Практычна патрэбнае

"Памілуй", "Змілуйся", "Злітуйся", "Зжалься" - сябры-мовазнаўцы (таксама і пілёлягі) - што з гэтага беларускае, а што кепскае?
Маюцца на ўвазе формы кшталты "Госпадзе, зьмілуйся".
Ды наколькі "ў тэму" зваротная часьцінка "ся"?
У друку апошніх гадоў было не так мала спробаў вызначыць, калі пачалася новая беларуская літаратурная мова, дакладней, ці мае яна пераемнасць са старабеларускай.
А вось спробаў вызначыць, калі пачалася сучасная беларуская літаратурная мова мне не сустракалася.

Ці лічыце вы сучаснай беларускай літаратурнай мовай мову Нашай Нівы 1906--1915? У ёй пісалі напрыклад і так: "абодва гэтые гасударства паказываюць и прымерываюць свае ваенныя силы адна перэд другой.   paśla rewizii intendanctwa kolkim wažniejšym čynoŭnikam atkazali službu".
Ці належыць да сучаснай беларускай мовы мова часопіса "Узвышша"? Як вядома, пэўны час ён друкаваўся без літар дз і дж, замененых спецыяльнымі значкамі. Выглядала неяк так: 2акуй, џалеза.
А вось цытата з "Статыстычнага даведніка" 1928 г.: "роўнаадлеглымі адзін ад другога палудзеннікамі (выабражаемымі лініямі ад канцавосся да канцавосся)". Што мы сёння ў ёй разумеем?

Наперад дзякую.


P.S. Калі ваш (несаркастычны) адказ "1933", просьба суправаджаць яго аргументацыяй.

Upd. Карыстаюся нагодай і ўдакладняю: у гэтай суполцы знаўцаў мовы не 10-15, як можна было б падумаць з аднаго майго нядаўнага каментару, а пад добрую тысячу. Далучайцеся, калі не да гэтага, то да наступных абмеркаванняў.

Profile

[info]by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Тра 2012
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow