?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

На конт слова "конт"

Самацытата з допісу на ФБ:
Што тычыцца "конт" як банкаўскі рахунак - шукаю пацвярджэнняў гэтай версіі.
У Байкова/Некрашэвіча: "конт м. — счет. Наконт." Але ніякіх удакладненняў, які канкрэтна гэта "счет".
У ТСБМ:
"конт, У выразах: на гэты конт; на конт гэтага — адносна гэтага. — У мяне на гэты конт свае меркаванні, — гаварыў Азаркевіч. Гурскі."
У беларуска-польскім Друцкага-Падбярэскага: конт, на конт - na konto, à conto, na rachunek; w przedmocie. Узнікае пытанне, а ці не маюць польскія выразы тое пераноснае значэнне. Мяркуючы па тым, што коскай з кропкай аддзелена w przedmocie пераноснае значэнне адведзена гэтаму выразу. Але і не факт, што астатнія значэнні тычацца менавіта банкаўскага рахунку. Бо няма асобна слова rachunek, а толькі ў складзе выразу na rachunek, і ёсць варыянт à conto, што, мяркуючы па іншых перакладных слоўніках значыць: "в счёт , за счёт", "в зачёт".
Так што не скапіравалі б мы слепа "конт" толькі таму, што ён у слоўніку, але без ведання правільнага яго значэння."
...
"у Друцкага-Падбярэскага асобна слова konto як польскі пераклад няма. Толькі выразы - na konto, na rachunek ды інш."


Відаць, этымалагічна "конт" - гэта так званы "рахунак бухгалтарскага ўліку" ці "бухгалтарскі рахунак".

Comments

( 2 камэнтары — Пракамэнтаваць )
spooky12
05 Врс 2013 12:14 (UTC)
Напэўна, да слова прычапілі нейкае лацінскае значэнне (фр.compte, анг. account).
nonmoderate
05 Врс 2013 21:06 (UTC)

К о н ъ + т гъ {гъ -- яць} -- контъ

Кон. У беларускай мiфалогii ўвасабленне прадвызначанага вышэйшымi сакральнымi сiламi сусветнага парадку; у больш вузкiм сэнсе лёс чала века, яго доля.

http://mifijslavyan.ru/stories2/432.htm

( 2 камэнтары — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Лют 2017
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728    
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow