?

Log in

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

( 55 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
vitaly68
02 Жнв 2014 05:05 (UTC)
Па спасылцы "Международный" там зараз напісана не пра "международную Ленинскую премию мира", а нейкая хуйня пра нейкія Golden Joystick Awards.
dassax
02 Жнв 2014 05:50 (UTC)
Асабліва ўдалы прыклад з удзелам кампаніі, якая пляваць хацела на беларускую мову :)))
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 10:37 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - dassax - 02 Жнв 2014 11:23 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 15:09 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - dassax - 02 Жнв 2014 16:49 (UTC) - Expand
sergelit
02 Жнв 2014 09:37 (UTC)
Прабачце, але пра "Ленинскую премию" - гэта яшчэ большая хуйня. Спакуха, таварышы, гэта проста словы - украінцы дык увогуле помнікі прыбіраюць.
(бяз тэмы) - vitaly68 - 02 Жнв 2014 09:46 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 11:17 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vitaly68 - 02 Жнв 2014 12:02 (UTC) - Expand
dassax
02 Жнв 2014 05:48 (UTC)
М-дзе. Яшчэ адным рэсурсам нельга будзе карыстацца для сур’ёзных мэтаў.
vitaly68
02 Жнв 2014 09:47 (UTC)
Засталіся яшчэ акадэмічныя слоўнікі :)
sergelit
02 Жнв 2014 10:50 (UTC)
Не карыстайцеся. Вазьміце папяровы слоўнічак і гартайце яго. І радуйцеся «коммунистическим основам». Мы не выдумляем новыя словы, гаворка пра прыклады. Пазіцыя Скарніка — не займацца выдумваннем, мы толькі альбо прыбіраем «вапіюшчыя» выпадкі, альбо замяняем іх на беларускія.
filskeit
02 Жнв 2014 06:54 (UTC)
Хай усё застаецца, як ёсць цяпер. Лепш мець камуністычны прыклад, выбраны мовазнаўцам, чым некамуністычны, выбраны невядома кім.
kdrt
02 Жнв 2014 07:47 (UTC)
Хай усё застаецца, як ёсць цяпер

Ужо позна. Напрыклад, да слова «привет» дадалі сумніўны прыклад, якога няма ў арыгінальным РБС: «привет, друзья! — прывітанне (вітанне, вітаю), сябры!», да слова «разрешение» прыпісалі значэньне «разрешающая способность», пераклаўшы яго на свой капыл.

Карацей кажучы, поўным адпаведнікам РБС гэты слоўнік ужо лічыць нельга.

Edited at 2014-08-02 07:55 (UTC)
vitaly68
02 Жнв 2014 09:49 (UTC)
Так бывае заўсёды, калі малаадукаваныя жук з жабаю атрымліваюць магчымасьць праявіць сябе ва ўсёй сваёй прыгажосьці :)
sergelit
02 Жнв 2014 11:23 (UTC)
Будзем разглядаць толькі аргументаваныя допісы, а не проста "сумніўны прыклад".
sergelit
02 Жнв 2014 17:14 (UTC)
У арыгінальным РБС няма слова "здравствуйте" і шмат чаго яшчэ няма. І што? Нічога не дадаваць?
(бяз тэмы) - kdrt - 02 Жнв 2014 18:40 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 19:19 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - kdrt - 02 Жнв 2014 19:31 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 19:38 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 19:31 (UTC) - Expand
sergelit
02 Жнв 2014 11:12 (UTC)
"Абы не было вайны", "а можа так і трэба". Лепш мець свой нацыянальны прыклад, чым "бесклассовое коммунистическое общество" ды "социалистическое общество". Вы нешта страціце, калі гэтыя прыклады прыбраць? А калі замяніць на "гражданское общество" - гэта ўжо крамола? Не, спадарства! Лепш не мець камуністычных прыкладаў!
dassax
02 Жнв 2014 11:25 (UTC)
Рабіце, толькі напішыце, што гэты слоўнік па матывах, каб людзей не блытаць
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 15:50 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - dassax - 02 Жнв 2014 16:48 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 17:05 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - dassax - 02 Жнв 2014 20:12 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 20:28 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - dassax - 03 Жнв 2014 07:12 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 03 Жнв 2014 10:59 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - viewer_by - 03 Жнв 2014 12:24 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 03 Жнв 2014 12:54 (UTC) - Expand
filskeit
02 Жнв 2014 16:52 (UTC)
Настойліва рэкамендую, калі робіце праўкі, рабіце іх іншым колерам, шрыфтам, выдзяляйце іх. А то кліенты ўцякуць да канкурэнтаў.

А лепш не рабіце.

Edited at 2014-08-02 16:52 (UTC)
sergelit
02 Жнв 2014 17:09 (UTC)
Я вам яшчэ раз кажу: уцякайце куды хочаце. З людзьмі "Ленин это святое" нам не па дарозе.
filskeit
02 Жнв 2014 17:46 (UTC)
Я вам яшчэ раз кажу: уцякайце куды хочаце.

Капіталісты глядзяць на вас з папрокам. Кліенты — наша фсё.

З людзьмі "Ленин это святое" нам не па дарозе.

Усім начхаць на Леніна. Непакоіць тое, што работа мовазнаўцаў будзе папраўляцца непрафесіяналамі ў гэтай галіне.
(бяз тэмы) - sergelit - 02 Жнв 2014 17:51 (UTC) - Expand
shurix83
02 Жнв 2014 18:41 (UTC)
Я думаю ў выніку мы атрымаем з рус-бел такое ж, пардон, гаўнішча, як і бел-рус слоўніку на Скарніку. Веры цяпер няма рус-бел і тлумачальнаму таксама, бо хто яго ведае якія сакрэтныя антысавецкія папраўкі зробяць і там.

Пра адно шкадую - што не спампаваў цалкам РБС да чысткі ад "саветчыны". Цяпер давядзецца шукаць яго недзе ў іншым месцы. Карацей, адным добрым рэсурсам паменіла. RIP, спадарства.

І калі вы лічыце, што папраўкі напісаныя чорным колерам ( як тут http://www.skarnik.by/rusbel/71395 ) нехта адрозніць ад арыгінала напісанага шэрым колерам, то вельмі памыляецеся.

P.S. І нехуй чапаць Уладзіміра Ілліча - заябалі ўжо.
sergelit
02 Жнв 2014 19:22 (UTC)
Ну і дасвідос, раз "веры няма".
sergelit
02 Жнв 2014 19:51 (UTC)
«Адным добрым рэсурсам паменіла», «яшчэ адным рэсурсам нельга будзе карыстацца». Усё прапала! Ніхто не можа ўцяміць, што падпраўляюцца толькі прыклады? Прычым з дапамогай тых самых акадэмічных слоўнікаў.
Зменены артыкул «Улица» — чакаем коментаў, што мы фашысты.
sergelit
02 Жнв 2014 22:09 (UTC)
За два гады нічога не змянілася, як нылі тады (http://by-mova.livejournal.com/995781.html) — так ныюць і цяпер. А спадару dassax трэба вызначыцца: дык "нуль працы" ці ўсё ж "яшчэ адным рэсурсам нельга будзе карыстацца"? Навошта вам Скарнік, калі ў вас там цэлы аддзел прафесіяналаў?
dassax
03 Жнв 2014 09:31 (UTC)
Паважаны, калі вы робіце нешта на падставе нечага, то будзьце ласкавыя апішыце гэта, каб не ўводзіць людзей у зман. Вам цяжка напісаць на першай старонцы 5 слоў? Я не супраць таго, што вы робіце, але людзі мусяць ведаць з чым яны маюць справу. Я неяк не толькі пра сябе дбаю - ё іншыя людзі, але як вы сталі ў такую позу, то што тут зробіш?

Вам тут зрабілі дзве кампрамісныя прапановы: 1) Напісаць пару рэчаў пра праект; 2) Пазначаць змены іншым колерам.

Вы ж упёрліся рогам. Ці гэта канструктыўна? Тым больш, вы бачыце, што ніхто не адобрыў вашы памкненні.

Edited at 2014-08-03 09:39 (UTC)
sergelit
03 Жнв 2014 11:16 (UTC)
Я не збіраюся розныя глупствы накшталт "пролетариат — могильщик буржуазии" пазначаць нейкім іншым колерам. Устарэла гэта як самі ведаеце што. Пры ўсёй павазе да стваральнікаў слоўнікаў, мяне не пакідае думка, што там заселі адэпты архаізму. Ці вам цяжка даваць беларускія прыклады?

Я так і не пачуў абгрунтаваны адказ, чаму ў слоўніку трэба пакінуць прыклады пра камсамол і КПСС, пра "красны акцябр" і "классово чуждые элементы". Хто-небудзь мне можа растлумачыць?!

І ніхто не прапаноўвае дапамогі — толькі кпіны і папрокі. "Ніхто не адобрыў вашы памкненні" — што і трэ было даказаць. Даўно заўважана, што акрамя "ты что?! не гони волну в болоте!" ад вас нічога іншага не дачакаешся. Ну і сядзіце ў сваёй багне.
(бяз тэмы) - vital_stan - 03 Жнв 2014 13:15 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 03 Жнв 2014 14:20 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - galinaeditor - 04 Жнв 2014 08:31 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 04 Жнв 2014 09:02 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - galinaeditor - 04 Жнв 2014 09:11 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vital_stan - 04 Жнв 2014 09:02 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - sergelit - 04 Жнв 2014 09:28 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vital_stan - 04 Жнв 2014 09:28 (UTC) - Expand
sergelit
03 Жнв 2014 01:48 (UTC)
Усё! "историческое призвание пролетариата — стать могильщиком капитализма" і да таго падобныя недарэчнасці ўжо ў сметніку. Ура, таварышы!
dezmond06
22 Лют 2015 11:32 (UTC)
Файна!
Файна ўсе! Ня слухайце гэтых старых пярдуноў, якім абы бурчаць!
Вялікую справу робіце.
На мой погляд жывая мова, якую увесь час переапрацоўваюць згодна з патрабаваннямі часу - гэта значна лепш, чым мёртвая мова з мёртвымі прыкладамі, якія існуюць толькі ў імшэлых слоўніках, якія моль паела, хахаха))
Зараз носьбітаў мовы засталося настолькі няшмат, што яны нават ня заўважаць такіх нюансаў ды тонкасцяў. А высакалобыя мовазнаўцы хай ідуць далей)

P.S. Дзе вам магчыма зрабіць donate? І ці патрэбна вам яно ўвогуле?))



Edited at 2015-02-22 11:52 (UTC)
beltolik
06 Сак 2016 13:40 (UTC)
спасибо!
Первый раз в жизни пишу повесть на мове, хоть по-русски уже пятнадцатая моя книга в издательстве. Перепробовал несколько ресурсов, бумагой пользоваться в IT-эпоху религия не позволяет. Только онлайн-словари. Скарник для чайника - имхошно лучше других.
Единственное замечание - в Скарнике из-за неопытности не сразу отличаю лексику тарашкевицы от наркомовской. Ориентируюсь так - если близко к русской мове, то наркомовка :). А хотелось бы произведение выдержать в единой стилистике. Коль хоть кто-то оценит.
Вам - успехов! И ещё раз спасибо
( 55 камэнтароў — Пракамэнтаваць )