?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Game of Thrones

Ёсць такі добры амерыканскі серыял (рас. "Игра престолов"). Як гучала б назва па-беларуску? "Гульня тронаў" ці неяк яшчэ?

Comments

( 9 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
vital_stan
14 Крс 2013 13:06 (UTC)
Рэкамендую трон або пасад. Трон дык увогуле блізка да арыгінальнага Throne.

У РБС:
1) прастол, -ла , трон, ...

Са слоўніка Пашкевіч:
throne n. 1) трон, прастол, пасад -у m. ...

У Байкова/Некрашэвіча:
престол - пасад, трон; (в церкви) прастол

Можа здзівіць, што ў ТСБМ и ТСБЛМ, апісваецца іншае значэнне пасада:
... Уст. У вясельным абрадзе — месца (звычайна дзяжа, накрытая кажухом), куды садзілі нявесту.
... У вясельным абрадзе: месца (звычайна дзяжа, пакрытая кажухом), куды садзяць нявесту, часам і жаніха.

Але ў слоўніку Станкевіча са спасылкай на сл. Гарэцкага і сл. братоў Гарэцкіх: престол, трон монарха

Пацюпа прапаноўвае "сталец", але, пэўнаўнасці наконт гэтага слова няма. Ні ў Ластоўскага, ні ў Станкевіча не знайшоў. Магчыма, гістарызм. Пры пошуку па Гіст. слоўніку ён прыводзіцца ў падобным кантэксце. Але ўлічыце, што не ўсе абазнаныя ў гістарычнай лексіцы і маюць доступ да гэтага слоўнкіа.

Edited at 2013-04-14 16:49 (UTC)
vital_stan
14 Крс 2013 13:33 (UTC)
Да таго ж, у Байкова/Некрашэвіча ёсць "столец - стул", таму форма "стальцы" магла б быць праз гэта неадназначнай.

Edited at 2013-04-14 13:34 (UTC)
staraptach
14 Крс 2013 13:36 (UTC)
"Ігра маястатаў (майстатаў)".
spooky12
14 Крс 2013 14:13 (UTC)
Сапраўды, "Ігра маястатаў" добры варыянт.

Колькі прыкладаў ужываньня слова: "Мы, г[о]с[по]д[а]ръ, шлюбуемъ никого не карати на заочное поведанье, хотя бы дотыкалося маестату нашого г[о]с[по]д[а]ръского ображен[ь]я або здрады речы посполитое." (Статут 1588). "И на самом том превышнем небе — высочайшим престолом и маестатом найвышъшого Царя" (Л. Карповіч, Казанье на успение Богородицы).
vital_stan
14 Крс 2013 16:52 (UTC)
У Старабеларускім лексіконе ёсць:

маестатъ —
1. велічнасць, вялікасць;
2. трон;
3. каралеўская пячатка;
4. урадавы дакумент // Старабеларускі лексікон

nonmoderate
14 Крс 2013 17:19 (UTC)
W.: "Магистрат (лат. Magistratus «Начальство») -- сословный орган городского управления."

"И на самом том превышнем небе высочайшим престолом и маестатом найвышъшого Царя": паняццi "маестат найвышъшого Царя" i "высочайший престол" -- разводзяцца...

Маестрат -- гэта "Савет народных дэпутатаў", як бы.


Edited at 2013-04-14 19:09 (UTC)

nonmoderate
14 Крс 2013 23:50 (UTC)
Слова маестат, як бы яно ня мела падабенства з majesté {f. Величие,
величество.}, яно мае або латынскае або, хутчэй, нямецкае паходжанне -- magister; i адпаведна павiнна iнтэрпрэтавацца з апошнiм значэннем. Этымалогiя -- аднолькавая.

Стасункi Вiтаўта з немцамi, стварэнне iм канцэлярыi {Мабыць па крыжацкаму узору...}, працаваўшай на рускай i латынскай мовах... Трэба ўзгадаць, мабыць, захоўванне пачаткi [В.?; не памятаю...] ордэна на тэрыторыi ВКЛ...

Адсюль жа магiстраты, рады ды ратушы.

kurt_bielarus
15 Крс 2013 08:15 (UTC)
Гульня тронаў
vital_stan
17 Крс 2013 15:09 (UTC)
З Фэйсбука. Прадстаўнік Белсата на Facebook вытварае...
З Фэйсбука. Прадстаўнік Белсата на Facebook вытварае...

З серыі "слана мы не заўважылі" або "гляджу ў кнігу, бачу хвігу".

Edited at 2013-04-17 15:14 (UTC)
( 9 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow