spooky12 (spooky12) wrote in by_mova,
spooky12
spooky12
by_mova

Андрэй Гліннік. Расея або Расія? // Роднае слова. — 1993. — N9. — С.27.

Сення ў розных перыядычных выданнях назіраецца разнабой у найменаванні суседняе дзяржавы. Можна сустрэць як форму Расея, так і форму Расія. На чым заснаваны такі разнабой? Чаму з'явіліся варыянты? Як правільна называць нам гэтую дзяржаву?

Адказ на пастаўленае пытанне трэба шукаць у такой галіне мовазнаўства, як акцэнталогія. Вядома, што месца націску часта ўплывае на фанетычнае афармленне словаў. Так, пры параўнанні назваў розных краінаў свету, якія заканчваючцца на -ія / -ыя мы заўважым, што ва ўсіх іх націск прыпадае на першую частку слова — Швецыя, Бельгія, Нарвегія, Францыя, Бразілія і інш. У нешматлікіх жа назваў краінаў, якія заканчваюцца на -эя / -ея, — Карэя, Гвінея, Эрытрэя, Дагамея націск прыпадае на канец слова.

У гэтым правіле фактычна няма выключэнняў. Адзіным такім выключэннем з'яўляецца назва Расія. Пры гэтымтрэба заўважыць, што ў дыялектах рускай мовы і дагэтуль ужываецца форма Расея. Ды і ў помніках рускага пісьменства XV—XVIII стст. такая форма — не рэдкасць. Заканамерная ж форма Расея была зменена на Расія, відаць, пад уплывам назваў еўрапейскіх краінаў (накшталт Галандыя, Англія, Швецыя і інш.), з якімі расейскія дыпламаты і гандляры мелі зносіны ў тыя часы.

Але ці варта беларусам ісці следам за расейскай мовай у яе колішнім імкненні надаць назве сваёй краіны "еўрапейскае" гучанне? Ці не час вярнуцца да натуральнага наймення краіны — Расея?

Кр.: Андрэй Гліннік. Расея або Расія? // Роднае слова. — 1993. — N9. — С.27.
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments