?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Вітаю, спадарства !

Дарабіў базу з даведніка "Назвы населеных пунктаў", што нейкі час таму пачынаў jek_hor(http://by-mova.livejournal.com/832660.html). Зьмены:

1. Дадаліся Брэсцкая і Мінская вобласці. Такім чынам зараз база ўтрымлівае зьвесткі з усіх 6 абласьцей.
2. Параўнаў сьпіс 4 абласьцей што рабіў jek_hor з тым што ў мяне атрымалася. Выправіліся некалькі памылак у параўнаньні з сьпісам jek_hor'а
3. Дадаў варыянты назваў на беларускай і расейскай мовах з даведніка
4. Дадаў слупок назвы без націску. Так будзе прасьцей шукаць.
5. Транслітарацыя тая што была ў даведніку - выдаленая, і перароблена згодна афіцыйна прынятага стандарту з дапамогай скрыпта з http://slounik.org/lat. Бо даведнік пачаў друкавацца яшчэ да зацьверджаньня стандарту, і нават традыцыйнай лацінкай.
6. Дадаліся некалькі гарадоў у старых 4 абласьцях, накшталт Гомеля, Віцебска, Полацка, Магілёва ;)
7. Заўвага: даведнік утрымлівае трохі памылак, асабліва ў тыпах населеных пунктаў Гродзенскай вобласьці. Магчыма праз некалькі месяцаў будзе нешта выпраўлена.


З улікам таго, што  даведнік : "Узгоднены з Тапанімічнай камісіяй пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь", "Зацверджаны Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь у якасці нарматыўнага выдання, прызначанага для выкарыстання рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Рэспублікі Беларусь" - ён цалкам афіцыйны, нарматыўны й абавязковы для ўсіх дзяржаўных устаноў.

Мовазнаўцы таксама добра пра гэты даведнік кажуць. Таму можна лічыць даведнік найбольш поўным і найлепшым на сёньняшні дзень.

База зроблена ў фармаце CSV(дакладней, tab-separated), UTF-8.

Праз нейкі час я пляную дадаць у гэтую базу ID з openstreetmap, каб была магчымасьць зэкспартаваць усе правільныя назвы на мапу Беларусі. Каму гэта цікава - пішыце.

Спампаваць базу: http://mounik.org/files/osm/daviednik_L … vaj.csv.gz

Файл прывязкі openstreetmap ID да назваў раёнаў і абласьцей(зорачкамі пазначаныя несупадаюцыя назвы ў osm): http://mounik.org/files/osm/padziel.csv.gz

Нагадваю, што сканы даведніка ёсьць на http://slounik.org/books

Дакладныя выходныя зьвесткі даведніка:

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мін. вобл.: Нармат. давед. / [І.А.Гапоненка, І.Л.Капылоў, В.П.Лемцюгова і інш.; Пад агул. рэд. В.П.Лемцюговай; Кам. па зямел. рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Беларусі, Рэсп. тапанім. каміс. пры Нац. акад. навук Беларусі]. - Мн. : Тэхналогія, 2003. - 604, [1] с.

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзен. вобл.: Нармат. давед. / [І.А.Гапоненка, В.П.Лемцюгова, Л.Л.Янушкевіч, С.А.Янушкевіч; Пад агул. рэд. В.П.Лемцюговай; Кам. па зямел. рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэсп. Беларусь, Рэсп. тапанім. каміс. пры Нац. акад. навук Беларусі] : Тэхналогія, 2004. . - Мн. - 469, [1] с.

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / [Камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Н.А.Багамольнікава і інш.; пад агульнай рэдакцыяй В.П.Лемцюговай]. - Мінск : Тэхналогія, 2006. - 382 с.

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік / [І. А. Гапоненка і інш.; пад агульнай рэдакцыяй В. П. Лемцюговай; Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]. - Мінск : Тэхналогія, 2007. - 406, [1] с.

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь. Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік / [У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад агульнай рэдакцыяй В. П. Лемцюговай; Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканская тапанімічная камісія пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі]. - Мінск : Тэхналогія, 2009. - 668, [1] с.

Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / [І. А. Гапоненка і інш.; пад агульнай рэдакцыяй В. П. Лемцюговай]. - Мінск : Тэхналогія, 2010. - 318, [1] с.

Comments

( 8 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
maksim_l
02 Жнв 2013 19:01 (UTC)
Дзякуй.
galinaeditor
02 Жнв 2013 19:16 (UTC)
Дзякуй за працу. Але ж падскажыце, калі ласка, як адчыніць гэтую базу. У мяне не адчыняецца.
alex73mi
03 Жнв 2013 06:29 (UTC)
У LibreOffice проста адчыняецца, у Excel можа які імпарт з CSV будзе.
uladar_lj
03 Жнв 2013 11:05 (UTC)
Выдатна, дзякую!
berasneu
04 Жнв 2013 09:33 (UTC)
Светлагорскі Краснаўскі в. Каралёва Слабада́ 2 Каралёва Слабада 2 ж. -вай -дым, -вай -до́й і -ваю -до́ю, -вай -дзе́

лішняя літара "м"

alex73mi
05 Жнв 2013 11:54 (UTC)
Дзякуй, выправіў
czechowicz
06 Жнв 2013 10:49 (UTC)
Можа яшчэ падчысціце дакумент ад "гарадЗкі" і "па-расейску" згодна з акадэмічным прапапісам?
jek_hor
02 Врс 2013 08:50 (UTC)
Дзякуй за працяг працы! Я пачынаў супастаўляць з OSM, але ж там з-за вялікай колькасці аднолькавых назваў і недакладнасцяў у межах раёнаў на мапе атрымлівалася вельмі шмат ручной працы. Гродзенскую зрабіў толькі да канца і экспартаваў на мапу, Віцебскую пачаў ды кінуў.

А можна яшчэ выкласці скрыпты, якімі апрацоўвалася гэта? Проста цікава паглядзець :)

( 8 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Чэр 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow