?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Былі тут тэмы:
http://by-mova.livejournal.com/820891.html
http://by-mova.livejournal.com/970626.html

І на беларускай Вікіпэдыі ёсць:
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Фазы_Месяца
fazy-wiki

Але ж зазірнуў у Беларускую энцыклапедыю і БНТ і ўбачыў такое:
fazy-miesiaca
kvadry-BNT


І як гэта разумець?


UPD: На падставе знойдзенага можна сказаць, што вызначэнні маладзіка і ветаха ў беларускай Вікіпэдыі, схода ў Беларускай энцыклапедыі - няправільныя.

Comments

( 15 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
vital_stan
03 Ліс 2013 15:28 (UTC)
Напачатку варта было б разабрацца з тым, як правільна лічыць квадры.
vital_stan
03 Ліс 2013 18:00 (UTC)
Ёсць падазрэнне, што лік па квадрах - гэта лік па адрэзках, а не па пунктах.То-бок, як стагоддзі, кажам "21-е стагоддзе", а лік года пачынаецца на "20...".

То-бок, калі Месяц цёмны, гэта нулявы пункт. Як толькі ён хоць крышку асвятляецца, пачынаецца першы "адрэзак", першая квадра, аж пакуль засветка не дасягне самай паловы, гэта будзе роўна 1 квадра.

На гэтую думку навёў артыкул у польскім слоўніку:
nów , nowiu, 1. «faza Księżyca, kiedy znajduje się on między Ziemią a Słońcem i jest zwrócony ku Ziemi częścią nie oświetloną» Księżyc w nowiu, na nowiu. 2. «sierp księżyca, zwrócony wypukłą stroną w prawo, ukazujący się po okresie, kiedy był z ziemi niewidoczny, do pierwszej kwadry» Na niebie świecił nów.

Edited at 2013-11-03 18:15 (UTC)
(Deleted comment)
vital_stan
03 Ліс 2013 19:07 (UTC)
Пункт нулявога адліку = 100% незапоўненасці Месяца = новы Месяц.
Якраз хацеў удакладніць, ці не гэта мелася на ўвазе пад Луна новая - Месяц новы з БНТ. Гэтак усё робіцца лагічна і дакладна размежавана.

Праблема тут у тым, што не трэба народныя назвы блытаць з астранамічнымі паняткамі, бо гэта рэчы трошкі паралельныя.
Ну дык для тэрміналогіі бяруць народную, фармалізуюць. Вось толькі у нас з беларускамоўнай астраноміяй слаба, гады ў рады яе прыцягваюць, таму тэрміналогія не пашырылася ў масы. Вось і рызыка таго, што пры перакладзе не разбяруцца ў прадмеце і паставяць першае са слоўніка. Тут ёсць яшчэ планы займець сканы падручнікаў па астраноміі, зірнуць там.

Пра "сход" ад "народа" не чуў, але чыста лагіцкі, гэта перыяд паміж поўняй і трэццяй квадрай (знаўцы паправяць).
Паводле БНТ і БН так і ёсць. Увогуле, атрымліваецца, БНТ тут усё раскладае па паліцах.
vital_stan
03 Ліс 2013 18:12 (UTC)
Са слоўнікаў.

ЭСБМ:

Ветах - месяц апошняй квадры, на зыходзе’ (КТС, БРС,
Касп.), ветых (Яўс.), веташок (Нас, Касп., Юрч., Бяльк.),
мін. веташка (Крачк.), вётах, вётак ’тс’ (Касп., Нас., Маш.,
Atlas). Рус. ветох: смал. ’месяц’; ’месяц над гарызонтам’,
паўн.-рус. ’апошняя фаза месяца ў зеніце’, ст.-рус. ветъхъ,
ветохъ ’апошняя квадра месяца; апошні тыдзень месяца’,
польск. wietek, wiotek ’першая або апошняя квадра месяца’,
чэш. vetech mšsic, валаш. vetek, ст.-чэш. meste je na vetchu,
славац. па votoch ’месяц на зыходзе’. Паўночнаславянская
ізалекса, якая ўзнікла ў выніку каіндэнсацыі прасл. ѵёіъхъ
тёяепьсь; параўн. чэш. vštech mesie, nov mesie і інш. І.-е. паралелі
гл. ветхі. Гл. таксама Траўтман, 365; Мюленбах —
Эндзелін, 4, 517; Вальдэ2, 830; Буга, РФВ, 67, 246; Эндзелін,
Слав.-балт. эт„ 52; Фасмер, 1, 307; Махэк2, 687; БЕР, 1, 139;
Шанскі, 1, В, 80. Гл. яшчэ вятох.


Маладзік - месяц у першай квадры' (ТСБМ, Грыг., Мядзв.,
Нас, Шат., Касп., Бяльк., Яруш., Гарэц., Растарг., Сл. ПЗБ,
Федар. 1), молодзік 'тс' (Маш., ТС), мыладзік (паўн.-усх.,
КЭС; віц., Шн. 3; Бяльк.), брасл., асіп. маладзічок 'тс' (Сл.
ПЗБ). Укр. молодик, рус. молодик, молодик; польск. młodzik
з бел. мовы; серб. мла1)ак. Усх.-слав. Да малады (гл.).


Слоўнік Насовіча:

Молодзикъ - 1) Молодой месяц новолуние …
Ветохъ - 1) Луна, находящаяся в последней четверти, в ущербе
Сходъ - Ущерб луны

Слоўнік Друцкага-Падбярэскага


маладзік - młodzik, nów, 1-a kwadra księżyca

Беларуска-расійскі слоўнік Байкова і Некрашэвіча
вятох - луна на ущербе
маладзік - новолуние, луна в первой четверти
сход - … 2) луна в третьей фазе


Edited at 2013-11-03 18:13 (UTC)
vital_stan
03 Ліс 2013 18:18 (UTC)
Вызначэнне рас. "новолуние" (паколькі з яго і перакладалася ў нас, важна ведаць, што мелася на ўвазе):

НОВОЛУНИЕ, -я; ср.
Фаза Луны, при которой она обращена к Земле неосвещённой стороной и с Земли невидима; земное время такой фазы. Авария произошла в н. //
Самый начальный период перехода Луны из такой фазы к полнолунию, когда Луна имеет вид узкого серпа. Люблю Луну в н.

vital_stan
03 Ліс 2013 18:20 (UTC)
На падставе знойдзенага, можна сказаць, што вызначэнні маладзіка і ветаха ў беларускай Вікіпэдыі няправільныя.
lizdejka
04 Ліс 2013 02:53 (UTC)
Ветах - значыць, стары, этымалагічна, т.б. гэта апошняя фаза Месяца ў выглядзе сярпа літарай С. У замовах можна сустрэць яшчэ паняцце "перакрой" - час, калі Месяц мяняецца з ветаха на маладзік, літаральна тры дні нябачнасці ў небе. У нашай мясцовасці усю фазу да поўні завуць маладзіком, але пра другую чвэрць таксама могуць казаць "рост".
Тут, канешне, трэба адрозніваць народныя назвы і прынятыя астранамічныя паняцці. Разыходжанні ў розных мясцовасцях натуральныя.

у мінулай тэме я ўсе гэтыя фазы згадвала. Пытанне: ці вас цікавяць толькі навуковыя паняцці, ці агулам усе магчымыя назвы, што тычацца фазаў Месяца.

Edited at 2013-11-04 03:04 (UTC)
vital_stan
04 Ліс 2013 06:51 (UTC)
Дзякуй. У мінулых тэмах бачыў вашы допіс. Цікавіць найперш навуковая тэрміналогія.
anibyl
04 Ліс 2013 08:42 (UTC)
Калі што, у беларускую вікі тэкст пісаў я, грунтуючыся на абмеркаваньні ў бай-мове.
vital_stan
04 Ліс 2013 08:45 (UTC)
То ёсць нагода паправіць :) Дарэчы, тады ўхіліўся ад абмеркавання, бо не асабліва разбіраўся ў тэме дый БНТ з БЭ у мяне не было.
anibyl
04 Ліс 2013 08:57 (UTC)
Было б наяблага, каб ты зрабіў канкрэтныя высновы з гэтага больш поўнага, відаць, абмеркаваньня, і выклаў іх сюды, у новую тэму ці адразу на вікі. Я абапіраўся на тое, што высьветліў. «Раньні» й «позьні», падаецца, былі выдуманыя на месцы па прычыне таго, што прамежкавыя фазы не былі знойдзеныя, але былі патрэбныя для перакладу з анґельскай.
vital_stan
05 Ліс 2013 10:36 (UTC)
Праверу яшчэ некалькі крыніц і падсумую.
vital_stan
04 Ліс 2013 08:48 (UTC)
Маладзік на месцы новага Месяца ў БЭ (ці, па-народнаму, "перакрою", відаць, з той прычыны, што ўзялі пераклад адзінага значэння "новолуние" з РБС, хаця паводле расійскіх слоўнікаў у "новолуния" два значэнні.
verybad
06 Ліс 2013 12:16 (UTC)
Магчыма дапаможа:

месяц, нябеснае цела, якое з'яўляецца спадарожнікам Зямлі і свеціць адбітым сонечным святлом... // Сельская гаспадарка

Цікава, што тым жа ветахам у розных рэгіёнах называлі рознае: маладзік і месяц у пачатку апошняй чвэрці.

Edited at 2013-11-06 12:16 (UTC)
Krystyna Kurchankova
12 Ліс 2013 09:16 (UTC)
А ў Ластоўскага новолуние -- ноўчык. Калі прыняць гэтае слова, атрымаецца дасканалая сістэма: ноўчык - маладзік - падпоўня - поўня - сход - ветах.
( 15 камэнтароў — Пракамэнтаваць )