todar_by (todar_by) wrote in by_mova,
todar_by
todar_by
by_mova

Прыназоўнік "з / са" перад зьбегам зычных

вітаю, грамадзянства)

цікавіць наступнае пытаньне:

які прыназоўнік варта ўжываць/як вымаўляць у наступных выпадках:
- са сьвятам / зь сьвятам
- са мною / з мною
- са жнівом / з жнівом

звыклым напісаньнем/вымаўленьнем для большасьці ёсьць варыянт прыназоўнік "са" + назоўнік (гэта проста супадзеньне з расейскаю моваю ці ўсё ж такі яе ўплыў?)

прыкладам, у тэкстах Юрася Пацюпы, Юрася Бушлякова, Яна Станкевіча сустракаецца другі варыянт напісаньня.

вось выразы з кнігі "Жывая мова" Юрася Бушлякова
"сустракаўся зь Сьвёнткам", "спалучэньняў шыпячага гуку зь сьвісьцячым", "зь сьвятыні", "матэрыял з мноствам".

можа хто ведае, якім было/ёсьць вымаўленьне ў народных гаворках у такіх выпадках, як афармляліся такія прыклады на пісьме дарэформавым правапісам ці проста мае зьвесткі/думкі на гэты конт?
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 32 comments