filskeit (filskeit) wrote in by_mova,
filskeit
filskeit
by_mova

Двукоссе


Ці рэгулюецца нечым рысунак двукосся ў афіцыйным стандарце беларускай мовы?

Пакуль не знойдзем адпаведны нарматыўны дакумент, трэба арыентавацца на вядома каго — на доктара Яна Станкевіча.

У яго »Падручніку крывіцкае (беларускае) мовы...« асноўны рысунак двукосся такі:

»...«


Дадатковы рысунак (с. 17, напрыклад, і іншыя) такі:

„...”

Цікава, што сустракаецца гэты рысунак у практыкаваннях (»Перапішы...«). Відаць, такі рысунак рэкамендуецца выкарыстоўваць у рукапісах.

Такім чынам прыклады ўжывання:

- фабрыка »Чорная зорка«
- ААТ »Фабрыка Чорная зорка”« (калі трэба ўжыць двукоссе ў двукоссі)

Неяк так.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 12 comments