?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс


  1. кидать дешёвые понты

  2. жесть (восклицание)

  3. игрок футбольной команды

  4. зеркалка (тип фотоаппарата)

  5. слабо?

Прымаюцца ўсе варыянты! Дзякуй!

Update: усім дзякуй за адказы. Я сабраў варыянты з каментарыяў, каб было зручней. Выдзяліў тыя варыянты, якія асабіста мне спадабаліся:

  1. Пускаць пыл у вочы, акуляры настаўляць, Браць на пыхі, У халяву ўступаць,выхваляцца, фанабэрыцца,  блазаваць (ад слова блазан), велягурыцца, пышніцца, карожыцца, мардапышыцца, паніцца, тапырыцца, надымацца, чачэніцца, чапурыцца, рабіць танныя эфекты

  2. бляха! Капец! Гамон! жорстка! брутальна! Сшалець можна; ну і штука; жарыш, братка!, жах!

  3. Гулец футбольнай каманды,  ігрок футбольнай каманды

  4. люстранка, SLR (DSLR), люстраная камера, люстраны фотаапарат, Люстраві́к

  5. Зможаш? Здолееш? Дасі рады? Пад сілу, дымна, мулка, А вам/табе пад сілу? здужаеш? кораткі пяты? аблом?, абломна?

Comments

( 32 камэнтары — Пракамэнтаваць )
julie_alar
05 Чэр 2014 17:45 (UTC)
Пра 4 - адразу ўзагадалася польская lustrzanka, чаму б і нам не казаць "люстранка"?
kdrt
05 Чэр 2014 19:31 (UTC)
Па-мойму, нам і так досыць "майткоў", "інтэрнаўтаў" і іншай пальшчызны.
(бяз тэмы) - julie_alar - 05 Чэр 2014 19:56 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - kdrt - 05 Чэр 2014 20:15 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - julie_alar - 05 Чэр 2014 21:33 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - shurix83 - 05 Чэр 2014 22:10 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - tumash - 06 Чэр 2014 03:08 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - kdrt - 07 Чэр 2014 10:35 (UTC) - Expand
vitaly68
05 Чэр 2014 17:56 (UTC)
2. Бляха!
geniot
05 Чэр 2014 18:15 (UTC)
Цэнзура не прапусціць :) Мо ёсць што-небудзь не на б, х, п?

Edited at 2014-06-05 18:16 (UTC)
(бяз тэмы) - kropli_sonca - 05 Чэр 2014 18:23 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vital_stan - 05 Чэр 2014 22:14 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vitaly68 - 06 Чэр 2014 12:36 (UTC) - Expand
kdrt
05 Чэр 2014 19:51 (UTC)
1. Пускаць пыл у вочы, акуляры настаўляць.
2. Капец! Гамон!
3. Гулец футбольнай каманды.
4. Люстраны (фотаапарат). Напрыклад:

- Зноў здымаў на тэлефон?
- Не, купіў люстраны.


Можна ўжываць абрэвіятуру SLR (DSLR).

5. Зможаш? Здолееш? Дасі рады? Пад сілу?

Edited at 2014-06-05 20:07 (UTC)
galinaeditor
05 Чэр 2014 19:56 (UTC)
1. Добры адпаведнік - Браць на пыхі. У слоўніку Станкевіча можна знайсьці і яшчэ адну падобную фразэму - У халяву ўступаць, - аднак наўрад ці наш сучасьнік яе зразумее.
Яшчэ магу прапанаваць усім зразумелыя словы: выхваляцца, фанабэрыцца. І ў тым самым слоўніку Станкевіча ёсьць шмат цікавых нязвычных словаў, якія добра маглі б падысьці на замену гэтай расейскай жаргоннай фразэмы: блазаваць (ад слова блазан), велягурыцца, пышніцца, карожыцца, мардапышыцца, паніцца, тапырыцца, надымацца, чачэніцца, чапурыцца (Памятаеце зь песьні: "Чапурушачку ўзяў"? Гэта значыць - ажаніўся зь дзяўчынай, якая толькі і ўмела, што прыхарошвацца і прыбірацца ў шыкоўныя строі, а ніякае працы рабіць ня ўмела.).

2. бляха - слова хоць і падобнае да расейскага нецэнзурнага слова, аднак ніякім разам не супадае зь ім.

3. гулец футбольнай каманды

4. Зноў зьвярнуся да слоўніка Станкевіча, у якім ёсьць цікавае слоўца дымна, якое перакладаецца як "неприятно, в высшей степени тяжело". Яшчэ можна прапанаваць слова мулка, якое ў слоўніку Станкевіча перакладаецца ня толькі як "жёстко, твёрдо", але мае і другое значэньне - "трудно, тяжело". Ну і можна проста перакласьці "А вам/табе пад сілу?"
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - galinaeditor - 06 Чэр 2014 07:34 (UTC) - Expand
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - galinaeditor - 06 Чэр 2014 08:00 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - galinaeditor - 06 Чэр 2014 07:45 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - vital_stan - 06 Чэр 2014 08:05 (UTC) - Expand
(бяз тэмы) - galinaeditor - 06 Чэр 2014 08:24 (UTC) - Expand
vital_stan
05 Чэр 2014 22:28 (UTC)
1. рабіць танныя эфекты
2. жорстка! брутальна!
3. гулец футбольнай каманды
4. люстраная камера, люстраны фотаапарат
5. дасі рады? здужаеш? кораткі пяты?
(Deleted comment)
vital_stan
06 Чэр 2014 08:03 (UTC)
Хацеў быў спытаць, што такое кацік, але ж узгадаў, што Грамадзянін Яноўскі штось такое пісаў, у мяне і ў пошце захавалася.

Грамадзянін Яноўскі (janouski) replied to a comment you left in a LiveJournal post. The comment they replied to was:

Магчыма, біцік - нешта бітае, лагічна. У вёсцы маёй бабулі ласункі называлі, паводле расказаў, лізікамі (як я разумею, не заўжды, сітуатыўна).
Their reply was:
Дарэчы, націск тут неабвязкова на першы склад нават. У слоўніку Віцебшчыны падаецца слова кацік (яйка, якое добра коціцца) з націскам на апошні склад.


Як можаце заўважыць, гэта не тое самае. У люстравіку паміж "люстр" і "ік" з'явіўся суфікс "ав". Але гэта выйшла, нібыта ўтворана ад слова "люстравы". У той жа час прыметнік - люстраны.
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - vital_stan - 06 Чэр 2014 08:11 (UTC) - Expand
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - vital_stan - 06 Чэр 2014 08:17 (UTC) - Expand
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - vital_stan - 06 Чэр 2014 08:31 (UTC) - Expand
(Deleted comment)
(бяз тэмы) - vital_stan - 06 Чэр 2014 10:00 (UTC) - Expand
vital_stan
06 Чэр 2014 08:53 (UTC)
Словы, утвораныя гэтаксама, як і люстранка:
бляшанка
мядзянка
валасянка
аўсянка
берасцянка
канаплянка
чарацянка
шарсцянка
талакнянка
касцянка
прасянка
расянка
лядзянка

Edited at 2014-06-07 11:45 (UTC)
filskeit
07 Чэр 2014 10:29 (UTC)
1. кидать дешёвые понтыфанабэрыцца (чытаецца: [хв]анабэрыцца).

2. жесть (восклицание) — думаю, што “жах!” — найлепшая з альтэрнатыў. бо кароткі выклічнік. І адценнем сэнсу толькі крыжу розніцца. Ну або “жэсць!”.

3. игрок футбольной командыігрок футбольнай каманды.

4. зеркалка (тип фотоаппарата)люстраны фотаапарат.

5. слабо? — не ведаю, відаць, лепш перакладаць у залежнасці ад кантэксту.

Edited at 2014-06-07 11:05 (UTC)
vital_stan
08 Чэр 2014 10:35 (UTC)
Я ўсё ж патлумачу, чаму бляха не пасуе, каб не пашырылася непаразуменне. У прамым сэнсе бляха - ліст металу, які па-руску жесть. Але гэта прамыя значэнні. Рус. жесть як выклічнік (жесть!) паходзіць ад жёстко (параўнайце: жесткач), і кажуць гэта для абазначэння чагось надзвычайнага, экстрэмальнага, брутальнага, каб выказаць сваё захапленне, уражанне. Беларускае бляха як выклічнік ужываецца як варыянт (эўфемістычны) да бля, блядзь, але гэты выклічнік можа ўжывацца ў розных сітуацыях. Гэта і зло, і захапленне, і расчараванне, і проста слова-паразіт для запаўнення паўз.
Выклічнік бляха у якасці перакладу выклічніка жесть — гэта проста каламбур, жарт.
chyzhow
09 Чэр 2014 08:17 (UTC)
для (2) "жэсть!", можа - "жарсць!"?
ну так, па гучаньні падобна, і канатацыя такая няпэўна-адмоўная.
chyzhow
09 Чэр 2014 08:19 (UTC)
"люстравік" ужо адшуквае гугл у гэтым самым значэньні
sionnia
15 Чэр 2014 19:34 (UTC)
Дзякуй за update!
( 32 камэнтары — Пракамэнтаваць )