?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

dassax
02 Жнв 2014 05:50 (UTC)
Асабліва ўдалы прыклад з удзелам кампаніі, якая пляваць хацела на беларускую мову :)))
sergelit
02 Жнв 2014 10:37 (UTC)
Прыклад можа і не зусім удалы, але ён пра БЕЛАРУСКУЮ кампанію, якая мае непасрэднае дачыненне да БЕЛАРУСІ. Можна па-рознаму ставіцца да іх светапогляду, але сам факт перамогі ў міжнародным конкурсе - не падстава парадавацца за беларусаў? Больш чым упэўнены, што калі кампанія (уявім на хвіліначку) зробіць беларускамоўную версію гульні, вы скажаце, што гэта абы-што, бо "так не гаварат у нас". Бо трэба абавязкова сказаць "абы-што"! Гэта ж так проста! Навошта думаць і прапаноўваць лепшыя прыклады?! Абы ляпнуць. Фапайце далей на Ленинскую премию. Можа трэба зрабіць адмысловую версію слоўніка для камуністаў? Я прашу прабачэння за свой рэзкі тон, але вось гэтае ныццё без рэальнай дапамогі ўжо надакучыла. Я не хацеў пакрыўдзіць асабіста Вас - даруйце, калі што.
P.S. Я, дарэчы, не гуляю ў World of Tanks і тым больш не езджу на "Лінію Сталіна", але дасягненні беларускай кампаніі Wargaming дадаюць трошачкі гонару за нацыю (выбачайце за пафас).
dassax
02 Жнв 2014 11:23 (UTC)
Тут ёсць чалавек, які з імі ліставаўся наконт беларускай мовы, то хай ён вам раскажа якія яны беларусы. Гаўнюкі яны, а не беларусы.

Пераклад ужо ёсць і добры і зроблены групай людзей, але вось беларуская і ўкраінская мовы для іх гэта не мовы, а "недоразуменіе"
sergelit
02 Жнв 2014 15:09 (UTC)
Гэта іх права. Ленін і ўся гэтая камуністычная хеўра знішчылі безліч людзей (у тым ліку беларусаў і беларускіх мовазнаўцаў), а кампанія Wargaming усяго толькі «не любіць мову» (што хутчэй за ўсё ёсць вынікам знішчэння мовы). Таму беларуская кампанія «плахая», а Ленін «харошы». Я вас віншую — у вас сістэма каштоўнасцяў як мае быць, ага.
dassax
02 Жнв 2014 16:49 (UTC)
Яны гаўнюкі і не варт іх прасоўваць нават у электронныя слоўнікі беларускай мовы ды яшчэ з назвамі прэмій лацінскімі літарамі.

Edited at 2014-08-02 16:50 (UTC)

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Page Summary

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow