?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

kdrt
02 Жнв 2014 07:47 (UTC)
Хай усё застаецца, як ёсць цяпер

Ужо позна. Напрыклад, да слова «привет» дадалі сумніўны прыклад, якога няма ў арыгінальным РБС: «привет, друзья! — прывітанне (вітанне, вітаю), сябры!», да слова «разрешение» прыпісалі значэньне «разрешающая способность», пераклаўшы яго на свой капыл.

Карацей кажучы, поўным адпаведнікам РБС гэты слоўнік ужо лічыць нельга.

Edited at 2014-08-02 07:55 (UTC)
vitaly68
02 Жнв 2014 09:49 (UTC)
Так бывае заўсёды, калі малаадукаваныя жук з жабаю атрымліваюць магчымасьць праявіць сябе ва ўсёй сваёй прыгажосьці :)
sergelit
02 Жнв 2014 11:23 (UTC)
Будзем разглядаць толькі аргументаваныя допісы, а не проста "сумніўны прыклад".
sergelit
02 Жнв 2014 17:14 (UTC)
У арыгінальным РБС няма слова "здравствуйте" і шмат чаго яшчэ няма. І што? Нічога не дадаваць?
kdrt
02 Жнв 2014 18:40 (UTC)
http://skarnik.by/rusbel/26173

І лепш нічога, чым усякія "прывітаньні".
sergelit
02 Жнв 2014 19:19 (UTC)
http://www.skarnik.by/rusbel/107108 - дзе вы там "прывітанні" ўбачылі? А калі вы ведаеце, як трэба вітацца "правільна" - напішыце, паслухаем.
kdrt
02 Жнв 2014 19:31 (UTC)
"Прывітаньне" пададзена як адпаведнік да "привет" - http://www.skarnik.by/rusbel/71395, хоць сюды падыходзіць якраз "здароў".

Дарэчы, у вас і з пунктуацыяй праблемы, мяркуючы па артыкуле "здравствуйте".

Edited at 2014-08-02 19:33 (UTC)
sergelit
02 Жнв 2014 19:38 (UTC)
Не, гэта ў вас праблемы. Глядзіце расейска-беларускі вайсковы слоўнік.
sergelit
02 Жнв 2014 19:31 (UTC)
І перш як выказваць нездавальненне, раю зазірнуць у акадэмічны тлумачальны слоўнік (http://www.skarnik.by/tsbm/65172), які вы ўсе так заўзята абараняеце.

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Page Summary

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow