?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

sergelit
02 Жнв 2014 09:37 (UTC)
Прабачце, але пра "Ленинскую премию" - гэта яшчэ большая хуйня. Спакуха, таварышы, гэта проста словы - украінцы дык увогуле помнікі прыбіраюць.
vitaly68
02 Жнв 2014 09:46 (UTC)
Украінцы — гэта украінцы, а мы беларусы. Пра прэмію можаш пачытаць тут: http://en.wikipedia.org/wiki/Lenin_Peace_Prize Чыста для самаадукацыі, бо сярэдняя адукацыя цяпер у нас стала задужа сярэдняй.
sergelit
02 Жнв 2014 11:17 (UTC)
Яшчэ адна рыса некаторых беларусаў — абразлівасць. Я нікога не абражаў і на «ты» не называў.
vitaly68
02 Жнв 2014 12:02 (UTC)
Ха-ха! Можаш называць: я тут пры кампутары адзін. А цябе там многа? :)

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow