?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

sergelit
02 Жнв 2014 15:09 (UTC)
Гэта іх права. Ленін і ўся гэтая камуністычная хеўра знішчылі безліч людзей (у тым ліку беларусаў і беларускіх мовазнаўцаў), а кампанія Wargaming усяго толькі «не любіць мову» (што хутчэй за ўсё ёсць вынікам знішчэння мовы). Таму беларуская кампанія «плахая», а Ленін «харошы». Я вас віншую — у вас сістэма каштоўнасцяў як мае быць, ага.
dassax
02 Жнв 2014 16:49 (UTC)
Яны гаўнюкі і не варт іх прасоўваць нават у электронныя слоўнікі беларускай мовы ды яшчэ з назвамі прэмій лацінскімі літарамі.

Edited at 2014-08-02 16:50 (UTC)

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Чэр 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow