?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

dassax
03 Жнв 2014 07:12 (UTC)
Па-першае, у рунэце не Інстытут рускай мовы робіць анлайнавыя слоўнікі, а на падставе іх папяровых выданняў нехта робіць. Па-другое, інстытуту па штаце не паложаны праграміст. А РБС акадэмічны ў нас адзін і ён даўно, здаецца, у нэце гуляе.

У мяне, як і ў маіх калег, хапае прэтэнзій да слоўнікаў, але не ўсё адразу і працэс выдання слоўніка не такі просты, як вам падаецца. Слоўнік - гэта кампраміс новага і старога, а таксама поглядаў розных людзей. Людзі ж ё і вельмі кансерватыўныя і вельмі перадавыя.

Напрыклад, апошняе перавыданне РБС было толькі часткова перапрацаванае, бо задача была перавыдаць стары з улікам новай арфаграфіі і ўсё - хто меў жаданне, то ўносіў змены, а хто і не ўносіў. Будзе рашэнне стварыць новы слоўнік, то будзе істотна перароблены.

Што да хавання, то ніхто нічога не хавае, але асноўная задача - рабіць папяровыя слоўнікі. Ці мала акадэмічных выданняў можна спампаваць? І, заўважце, інстытут не выказвае прэтэнзій, што яго выданні нехта недзе выкладае. Што тычыцца электронных версій, то новы, напрыклад, Тлумачальны будзе мець і электронную версію.
sergelit
03 Жнв 2014 10:59 (UTC)
Мне таксама "не паложаны праграміст", але я знайшоў яго і за сайт плаціў свае ўласныя грошы. "РБС даўно ў нэце гуляе" — па вашай логіцы яго трэба забараніць, не даць, не дазволіць!!! Хай гуляе — вам шкада? Яшчэ раз кажу: зрабіце свой, аўтэнтычны. Будзе карысная дапамога карыстальнікам, а не ныццё "у суседа карова благая, каб яна здохла!" Адзін чалавек здолеў арганізаваць праект, а вы цэлы аддзел не можаце? “не паложана”? То можа так яно вам і трэба?

"Кампраміс новага і старога" — каб прыбраць камуністычнае смецце, не трэба аніякіх кампрамісаў. "Кансерватыўныя" мовазнаўцы сваім падыходам не слоўнікі робяць, а змагаюцца з беларушчынай. На ўвесь слоўнік адна Масква — у свеце іншых гарадоў няма? Масква — гэта добра, але Полацк бліжэйшы.

"Будзе рашэнне стварыць новы слоўнік" — а вы ўсё чакаеце нейкага рашэння. Наверсе шосты транш чакаюць, ім не да мовы. Чакайце далей.

"Асноўная задача - рабіць папяровыя слоўнікі" — на двары 21 стагоддзе, а яны ўсё папяровыя слоўнікі робяць… Рабіце, але не забывайце пра інтэрнэт, IOS, Android… Толькі не "спампаваць" — каму патрэбна вашае "спампаваць"?! Дайце зручны інтэрфейс!

"Тлумачальны будзе мець і электронную версію" — вось калі будзе, тады і пагаворым.

І я так і не зразумеў, навошта вам нейкі сраны Скарнік — у вас жа свае слоўнікі ёсць, і не проста ёсць, а вы іх самі і ствараеце. Забудзьце пра Скарнік, ён зроблены "малаадукаванымі непрафесіяналамі з сярэдняй адукацыяй", дый увогуле там “нуль працы”.

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Тра 2019
S M T W T F S
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031 

Page Summary

Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow