?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

sergelit
03 Жнв 2014 10:59 (UTC)
Мне таксама "не паложаны праграміст", але я знайшоў яго і за сайт плаціў свае ўласныя грошы. "РБС даўно ў нэце гуляе" — па вашай логіцы яго трэба забараніць, не даць, не дазволіць!!! Хай гуляе — вам шкада? Яшчэ раз кажу: зрабіце свой, аўтэнтычны. Будзе карысная дапамога карыстальнікам, а не ныццё "у суседа карова благая, каб яна здохла!" Адзін чалавек здолеў арганізаваць праект, а вы цэлы аддзел не можаце? “не паложана”? То можа так яно вам і трэба?

"Кампраміс новага і старога" — каб прыбраць камуністычнае смецце, не трэба аніякіх кампрамісаў. "Кансерватыўныя" мовазнаўцы сваім падыходам не слоўнікі робяць, а змагаюцца з беларушчынай. На ўвесь слоўнік адна Масква — у свеце іншых гарадоў няма? Масква — гэта добра, але Полацк бліжэйшы.

"Будзе рашэнне стварыць новы слоўнік" — а вы ўсё чакаеце нейкага рашэння. Наверсе шосты транш чакаюць, ім не да мовы. Чакайце далей.

"Асноўная задача - рабіць папяровыя слоўнікі" — на двары 21 стагоддзе, а яны ўсё папяровыя слоўнікі робяць… Рабіце, але не забывайце пра інтэрнэт, IOS, Android… Толькі не "спампаваць" — каму патрэбна вашае "спампаваць"?! Дайце зручны інтэрфейс!

"Тлумачальны будзе мець і электронную версію" — вось калі будзе, тады і пагаворым.

І я так і не зразумеў, навошта вам нейкі сраны Скарнік — у вас жа свае слоўнікі ёсць, і не проста ёсць, а вы іх самі і ствараеце. Забудзьце пра Скарнік, ён зроблены "малаадукаванымі непрафесіяналамі з сярэдняй адукацыяй", дый увогуле там “нуль працы”.

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Чэр 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow