?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

vital_stan
03 Жнв 2014 13:15 (UTC)
Шаноўны Сяргей. Праект Скарнік тут высока ацанілі напачатку дзякуючы таму, што ён у сваёй аснове меў афіцыйныя слоўнікі (малое выключэнне - беларуска-руская частка). На фоне кучы розных самаробных сайтаў з сумнеўнымі крыніцамі папаўнення гэта сапраўды перавага. Ён здабыў цікавасць для прафесіяналаў. Безумоўна, ты нікому нічога не абяцаў і не гарантаваў, тым не менш, твой сайт займеў высокі статус дзякуючы гэтаму факту. Бо прафесіяналаў цікавіла тое, што напісана ў арыгінальных выданнях, якія служаць як нейкі агульны аўтарытэтны пункт адліку.
Безумоўна, новыя ініцыятывы і творчы падыход важныя. Але калі справа даходзіць да навуковага і прафесійнага падыходу, творчасці не заўжды ёсць месца. Тая частка аўдыторыя, якая шукала ў Скарніку строгай навуковасці, цяпер будзе разгубленая. Таму, каб захаваць статус і пакінуць за сабой адпаведную частку аўдыторыю, усё ж варта было б вылучаць арыгінальны змест і дададзены самастойна, раздзяляючы іх, а калі ты вырашыш выдаліць ленінска-сталінска-і г.д. прыклады, то прывесці папярэджанне, напрыклад, пра тое, што на Скарніку за аснову ўзяты пэўны афіцыйны слоўнік, але адсутнічаюць пэўныя яго часткі.
Безумоўна, былі выпадлкі, калі дадавалася нешта сваё, як напрыклад, пераклад слова "стрематься" ці пераклад "приложение" у камп. сэнсе, пра якое я табе сам пісаў. Пытанне ў сістэмнасці, ці рабіць гэта правілам. І тыя самастойна дададзеныя артыкулы ці іх часткі таксама варта было б вылучыць, калі табе важны высокі статус Скарніка.

Не лічу сябе ўпаўнаважаным настойваць. Да мэты могуць быць розныя шляхі. Калі табе не хочацца прывязвацца да арыгінала і ты не бачыш вялікай каштоўнасці ў дакладнасці копіі крыніцы - гэта таксама зразумела. Проста цяпер важна не ўводзіць у зман людзей і дапамагчы тым, хто шукае навуковай правільнасці. Для гэтага трэба размяжоўваць. Калі цябе цікавіць удзел у праектах, дзе будзе такое размежаванне, звяртайся да dassax або да мяне.

Як варыянт, прыклады можна атрымліваць напрыклад з корпуса http://bnkorpus.info/ , можа быць, магчымая нейкая інтэграцыя. Бо ў арыгінале слоўніка прыклады таксама ўзяты з нейкіх вартых даверу крыніц, а не выдуманы працаўнікамі.
sergelit
03 Жнв 2014 14:20 (UTC)
Ну дык Скарнік таксама "самаробны сайт з сумнеўнымі крыніцамі папаўнення, зроблены на каленцы невядома кім", не? Прынамсі, так пішуць.

Я паўтараю: у слоўніках не ўводзіцца ніякай "адсябяціны". Вельмі асцярожна прыбіраюцца ці замяняюцца ПРЫКЛАДЫ, каб дадаць больш беларускасці. "Западнее Москвы" і "Западнее Минска" — нешта прынцыпова мяняецца з гледзішча мовы? А якую навуковую каштоўнасць маюць выразы "классовый враг" ды "советское командование"?

Хто супраць — ну тады "спампуйце на комп" альбо вазьміце "РБС, які гуляе ў нэце" і зрабіце свой аўтарытэтны сайт.

"Высокі статус Скарніка" — ну проста смешна. Толькі і робяць, што абсіраюць. Усе два гады існавання. І толькі адзінкі падзяк.

Edited at 2014-08-03 14:24 (UTC)
galinaeditor
04 Жнв 2014 08:31 (UTC)
Вялікі дзякуй за працу. З прыкрасьцю прачытала камэнтары. Славутая беларуская талерантнасьць ажно зашкальвае. Зроблена тытанічная праца, а зьвіхнутыя на "акадэмічнасьці" (сапраўды, "Западнее Москвы" - гэта вельмі акадэмічна, а "Западнее Минска" - гэта нешта самаробнае і "гаўнішча") гатовыя зганьбаваць усю гэтую працу. Застаецца пажадаць вам моцы духу, калі замест дапамогі атрымалі тут зьнішчальную крытыку.
Аднак ёсьць тут і добрая парада - браць прыклады (калі гэта магчыма) з корпусу http://bnkorpus.info/
sergelit
04 Жнв 2014 09:02 (UTC)
Дзякую за добрыя словы. :) З задавальненнем бралі б прыклады з корпусу, але ж потым скажуць, што гэта "крадзеж інтэлектуальнай уласнасці".
galinaeditor
04 Жнв 2014 09:11 (UTC)
Ня скажуць, бо гэта ж ня іхныя сказы, а сказы, узятыя з розных тэкстаў. Калі пазначаць аўтара сказа, ніхто ня зможа дачапіцца, нават самыя заўзятыя крытыканы.
vital_stan
04 Жнв 2014 09:02 (UTC)
Змененыя прыклады не будуць нікога пужаць, калі будзе вядома, што астатняя, асноўная частка - артыкулы з зыходнымі словамі, паметамі і перакладамі - засталіся без змяненняў. Тут пярэпалах менавіта праз гэта, маўляў, калі самастойна закранулі частку, то няма ўпэўненасці наконт цэлага. А можна проста размежаваць, напрыклад, вылучыўшы колерам, або зрабіўшы асобнае папярэджанне.

Пра высокі статус - не пустыя словы. Скарнік (акрамя часткі БРС) цяпер рэкамендуецца да ўжывання ў пэўных прафесійных перакладчыцкіх праектах.

Edited at 2014-08-04 09:03 (UTC)
sergelit
04 Жнв 2014 09:28 (UTC)
АРТЫКУЛЫ З ЗЫХОДНЫМІ СЛОВАМІ, ПАМЕТАМІ І ПЕРАКЛАДАМІ ЗАСТАЮЦЦА БЕЗ ЗМЯНЕННЯЎ.
vital_stan
04 Жнв 2014 09:28 (UTC)
Супер! :)

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow