?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

galinaeditor
04 Жнв 2014 08:31 (UTC)
Вялікі дзякуй за працу. З прыкрасьцю прачытала камэнтары. Славутая беларуская талерантнасьць ажно зашкальвае. Зроблена тытанічная праца, а зьвіхнутыя на "акадэмічнасьці" (сапраўды, "Западнее Москвы" - гэта вельмі акадэмічна, а "Западнее Минска" - гэта нешта самаробнае і "гаўнішча") гатовыя зганьбаваць усю гэтую працу. Застаецца пажадаць вам моцы духу, калі замест дапамогі атрымалі тут зьнішчальную крытыку.
Аднак ёсьць тут і добрая парада - браць прыклады (калі гэта магчыма) з корпусу http://bnkorpus.info/
sergelit
04 Жнв 2014 09:02 (UTC)
Дзякую за добрыя словы. :) З задавальненнем бралі б прыклады з корпусу, але ж потым скажуць, што гэта "крадзеж інтэлектуальнай уласнасці".
galinaeditor
04 Жнв 2014 09:11 (UTC)
Ня скажуць, бо гэта ж ня іхныя сказы, а сказы, узятыя з розных тэкстаў. Калі пазначаць аўтара сказа, ніхто ня зможа дачапіцца, нават самыя заўзятыя крытыканы.

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow