?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя карыстальнікі слоўнікаў на Skarnik.by! У слоўнікавых артыкулах (у прыкладах) столькі марксізму-ленінізму-камунізму, што аж няёмка робіцца. Большая частка артыкулаў стваралася за савецкім часам, таму там і пануюць «идеологически правильные» падыходы. А нам хацелася б зрабіць слоўнікі сучаснымі і менавіта з нашымі (тутэйшымі, калі хочаце) рэаліямі. Возьмем, напрыклад, артыкул «Основы» (http://www.skarnik.by/rusbel/54608) — «основы марксизма-ленинизма». Ну што за лухта? Альбо «Международный» — «международная Ленинская премия мира». Што, іншых прыкладаў зусім няма? І такога там процьма. Просім усіх неабыякавых далучыцца да гэтага пачыну і дасылаць нам спасылкі, дзе што падпраўляць (можаце нават са сваімі варыянтамі). Дзякуем!

Comments

vital_stan
04 Жнв 2014 09:02 (UTC)
Змененыя прыклады не будуць нікога пужаць, калі будзе вядома, што астатняя, асноўная частка - артыкулы з зыходнымі словамі, паметамі і перакладамі - засталіся без змяненняў. Тут пярэпалах менавіта праз гэта, маўляў, калі самастойна закранулі частку, то няма ўпэўненасці наконт цэлага. А можна проста размежаваць, напрыклад, вылучыўшы колерам, або зрабіўшы асобнае папярэджанне.

Пра высокі статус - не пустыя словы. Скарнік (акрамя часткі БРС) цяпер рэкамендуецца да ўжывання ў пэўных прафесійных перакладчыцкіх праектах.

Edited at 2014-08-04 09:03 (UTC)
sergelit
04 Жнв 2014 09:28 (UTC)
АРТЫКУЛЫ З ЗЫХОДНЫМІ СЛОВАМІ, ПАМЕТАМІ І ПЕРАКЛАДАМІ ЗАСТАЮЦЦА БЕЗ ЗМЯНЕННЯЎ.
vital_stan
04 Жнв 2014 09:28 (UTC)
Супер! :)

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow