?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

ГЛЯКАВАЦЬ

Шаноўнае спадарства, памажэце, калі ласка, выясьніць дакладнае значаньне слова ГЛЯКАВАЦЬ. Ці зафіксаванае яно ў якіх-колечы слоўніках?
Спатыкаецца ў М. Стральцова: Яны талмудзяць і глякуюць, // У іх сабака ў доме ёсць.
І ў С. Законьнікава: А побач злодзей, прайдзісьвет закляты, // Па рэстаранах можа глякаваць.   

Comments

( 3 камэнтары — Пракамэнтаваць )
vital_stan
28 Снж 2014 19:00 (UTC)
Калі ўжо вы не ведаеце ... :) Помню ваш рэкорд пры апытанні пра значэнні слоў са слоўніка Піскунова.
Маю падазрэнне, што гэта гукапераймальнае і гаворка або пра глыканне, або заліванне у горла з бутэлькі. Дакладных супадзенняў не знайшоў, але нешта падобнае:
У Ластоўскага: глякоча - да слова клокотать
Украінска - рускі: ґльоґати -аю, -аєш, , Ковтати, не жуючи.
Слоўнік Насовіча: глёк - звукоподр. от льющейся жидкости из полнаго с узким горлышком сосуда. Глиняный, муравленный сосуд с довольно узким горлом.


Edited at 2014-12-28 19:00 (UTC)
staraptach
28 Снж 2014 19:17 (UTC)
Дзякуй! Такая самая вэрсія і ў мяне:)

Але мяне цікавяць якраз дакладныя супадкі.
uladar_lj
29 Снж 2014 13:14 (UTC)
Гутчэй за ўсё сапраўды ад слова "гляк" - значыць піць цэлымі збанамі. Аднак спасылак не дам, ды й не помню каб у нас так казалі.
( 3 камэнтары — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Стд 2019
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow