?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

У гэтым вашым афіцыйным стандарце «прыслаць» мае значэнне:

1. Даставіць што-н. поштай або праз каго-н.
2. Накіраваць каго-, што-н. куды-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. справе.

«Даслаць» мае значэнне:

1. Паслаць, выслаць недасланае.
2. Прасунуць, падаць (патрон, снарад і пад.) у пэўнае месца.
3. размоўнае слова Паслаць што-н. для перадачы, уручэння каму-н.; прыслаць. // Накіраваць каго-н. куды-н. з якой-н. мэтай.

«Размоўнае слова» значыць, што ў стылістычна нейтральным маўленні, як вусным, так і пісьмовым, трэба ў гэтым выпадку ўжываць «прыслаць [e-mail]».

Comments

( 8 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
vital_stan
29 Снж 2014 07:48 (UTC)
Значэнне 1 дзіўнаватае. Калі мы нешта шлём, зразумела, што яно яшчэ недасланае (нявысланае). Калі тут няма глыбокага таемнага сэнсу, гэта магло б быць апраўданнем для яго ўжывання.

"Прыслаць", як вы бачыце з вызначэння, прадугледжвае "даставіць", гэтае ж "пры-" намякае на гэта. З поштай не заўжды ёсць пэўнасць, што нешта прыйшло, або патрэба гэта паказаць. Таму хутчэй паслаць, выслаць. Або, адправіць (ёсць у цяперашняй тэрміналогіі Microsoft, напрыклад).
uladar_lj
29 Снж 2014 13:26 (UTC)
У 1-м значэнні мабыць мелі на ўвазе, што нешта адправілі часткова, а потым даслалі рэшту.
anibyl
29 Снж 2014 17:59 (UTC)
Прыслаць ліст карыстальнік іншаму карыстальніку сам ня можа. Гэта можа зрабіць толькі паштовы сэрвэр, якому юзэр дасылае ліст.
filskeit
29 Снж 2014 18:36 (UTC)
Какие ваши предложения?
anibyl
29 Снж 2014 20:39 (UTC)
Ужываць тое, што і раней: даслаць (/адправіць/адаслаць/паслаць/…) ліст.

ДАСЛАЦЬ
(дзеяслоў | закончанае трыванне)
… 3. Адправіць карэспандэнцыю і пад. Д. пакет з дакументамі.

Edited at 2014-12-29 20:41 (UTC)
filskeit
30 Снж 2014 05:30 (UTC)
А як наконт «паслаць»? Слоўнік жа піша, што ў значэнні «паслаць» «даслаць» — размоўнае слова, а значыць не заўсёды яно да месца.
anibyl
30 Снж 2014 15:10 (UTC)
У тлумачальным без паметкі пра размоўнасьць.
vital_stan
30 Снж 2014 20:19 (UTC)
І сапраўды, у ТСБЛМ.
( 8 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Чэр 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow