?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Маю на ўвазе неафіцкія (неафіцка-каляпалітычныя?) жарганізмы «сканчацца» і «скончвацца».

Ну сур’ёзна, дзецюкі. Дзеяслоў незакончанага трывання «канчацца» (без прыстаўкі «с»). А дзеяслоў закончанага трывання — «скончыцца».

Запомніць лёгка.

Таксама «канчаць» і «скончыць».

Comments

( 11 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
tralejbus
10 Стд 2015 17:42 (UTC)
Ну не могуць нашыя рускія са знакам якасці "канчаць", бо ў маскалёў жа гэта значыць эякуліраваць. А як вам ведама, усе белмоўныя (sic) ўспрымаюць беларускую мову праз прызму расейшчыны. Таму і сказаць "я кончыў дзела" сарамеюцца.
znikla
10 Стд 2015 21:06 (UTC)
Дык чаму трэба казаць "кончыў", калі нават топікстартар піша, што правільна "скончыў"?
tralejbus
10 Стд 2015 21:08 (UTC)
А дзеяслоў кончыць у прошлы час паставіць рэлігія не дазваляе?

Edited at 2015-01-10 21:09 (UTC)
znikla
10 Стд 2015 21:12 (UTC)
Я атэістка.
Топікстартар кажа: незакончанае трыванне - канчацца і, значыць, канчаць, закончанае - скончыцца і скончыць. Здаецца, вы згодны з топікстартарам. Адпаведна, фраза "я кончыў дзела" пабудавана няправільна. Трэба або "я скончыў дзела", або "я канчаў дзела".
tralejbus
10 Стд 2015 22:08 (UTC)
Якая розніца, што кажа ТС. Я выказваю сваю думку пра сабж. Дз. кончыць слоўнікавы.
znikla
11 Стд 2015 11:03 (UTC)
Я ведаю, што гэта слоўнікавы дзеяслоў. Ваш камент выглядаў так, нібыта вы выказваеце падтрымку ТС.
filskeit
10 Стд 2015 21:28 (UTC)
У гэтым вашым афіцыйным стандарце ёсць і «кончыць» (закончанага трывання).

Я абмежаваўся чатырма дзеясловамі, якія ёсць у слоўніку Станкевіча (а значыць, на іх стаіць нябачны штамп «Ужываць дазволена»).
znikla
11 Стд 2015 11:02 (UTC)
Значыць, у вас атрымаўся "вельмі" змястоўны пост.
filskeit
11 Стд 2015 11:39 (UTC)
Галоўнае было — папярэдзіць ужыванне «невыносимо отвратительных слоў» «сканчацца» і «скончвацца». Усё астатняе — бясплатны дадатак.
znikla
11 Стд 2015 13:02 (UTC)
Ок, прымаецца. І на гэтым я скончваю гутарку :)
tralejbus
11 Стд 2015 13:02 (UTC)
Каб тыя, хто гэтыя словы ўжываюць, вас яшчэ чыталі; а калі чытаюць, дык разумелі. Пішэце ў Нашу Ніву, там хоць нейкая наведвальнасць ё.
( 11 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Чэр 2019
S M T W T F S
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30      
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow