?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Апостраф і націск

Вітаю спадарства!

Нешта я заблытаўся зусім. Якія знакі Unicode ў нас правільна выкарыстоўваць для пазначэньня апострафа і націска ў беларускай мове ?

Для апострафа я знайшоў: 0027, 02BC, 2019. Які зь іх правільны і па якіх стандартах.

Для націска: 00B4 для асобнага знака, 0301 для спалучэньня зь літарай (націск над літарай). Ці гэта правільна ?

Comments

( 12 камэнтароў — Пракамэнтаваць )
vital_stan
14 Крс 2015 20:24 (UTC)
Крыху пра апостраф было ў маёй тэме: http://by-mova.livejournal.com/1065280.html
alex73mi
16 Крс 2015 13:25 (UTC)
Выглядае, што лепш карыстацца 02BC. Ён і не "аднакосьсе", і правільна працуе калі словы дзеляцца ў тэксьце пра \p{L}
tralejbus
14 Крс 2015 20:32 (UTC)

02BC  правільны апастроф. 27 аскішны знак гэта т. зв. камп'ютарны апастроф, ужываецца для набора кода і ў якасці пазначэння фута і хвіліны. Трэці варыянт то ўвогуле двукоссе (аднакоссе??).

tralejbus
14 Крс 2015 20:38 (UTC)

Стандарты (ДАСТы) гугляцца па ключавым слове ЕСКД.

alex73mi
16 Крс 2015 13:14 (UTC)
ДАСТы тут наогул ніякім бокам. Тут толькі unicode.org можа нешта вызначаць. Але, выглядае што ён вызначае выкарытоўваць 2019, які таксама аднакосьсе
tralejbus
17 Крс 2015 10:11 (UTC)
Юнікод -- гэта проста спосаб спаслацца на канкрэтны знак з табліцы. А як той ці іншы знак павінен выглядаць на паперы, і калі непасрэдна яго ўжываць, -- рэгулюецца ДАСТамі. Той, хто не ведае ДАСТаў, ужывае мінусы заместа даўгога працяжніка, напрыклад, пры пазначэнні інтэрвалаў. Юнікод гэта дазваляе, ДАСТ -- не. Прычым правілы розныя ў розных мовах і яны не ёсць часцю Юнікода.
vital_stan
30 Чэр 2015 08:29 (UTC)
Што кажуць пра гэта ДАСТы ў дачыненні да беларускай мовы?
anibyl
15 Крс 2015 06:05 (UTC)
0301 — націск, 2019 — апостраф (02BC — нялітарны).
uladar_lj
16 Крс 2015 17:27 (UTC)
Тут мабыць няма нейкага стандарту. Бо адзін "кручок" лепш выглядае на паперы, іншы - лягчэй уводзіць, бо ёсць на клавіятуры.

Цікава, што Ворд падчас набору аўтаматычна замяняе ' (#27) на ’ (#2019).
quendimax
17 Крс 2015 07:46 (UTC)
Справа ня толькі ў тым, як лепш выглядае. Ёсць яшчэ нюанс у апрацоўванні злічбаваных тэкстаў. Толькі апостраф U+02BC раўнапраўны літарам, таму слова "падʼезд" будзе адным словам. У астатніх жа выпадках "пад'езд" — гэта два словы: "пад" і "езд" — раздзеленыя знакам апострафа.
uladar_lj
21 Крс 2015 14:41 (UTC)
Праграмы апрацоўкі павінны прымаць кожны варыянт апострафа. Бо праграма павінна падладжвацца пад чалавека, а не наадварот.
quendimax
22 Крс 2015 21:00 (UTC)
Але праграма не можа заўсёды ведаць, што чалавек меў на ўвазе. Таму гэта хутчэй задача праграм уводу інфармацыі. Няхай бы розныя офісы ператваралі "няправільныя" апострафы ў "правільныя", бо яны хоць знаюць якой мовай чалавек піша ў гэты момант. Што ж да праграм, каторыя апрацоўваюць гатовыя тэксты, то яны далёка не заўсёды знаюць мову-першакрыніцу. Таму карыстанне такімі спецыяльнымі знакамі было б добрай падказкай.
( 12 камэнтароў — Пракамэнтаваць )

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow