filskeit (filskeit) wrote in by_mova,
filskeit
filskeit
by_mova

«Говорить по-прусски свободно»

Часта даводзіцца чуць, як падобныя выразы ўжываюцца гаворачымі па-беларуску са словам «вольна» («гаварыць па-пруску *вольна»).

Між тым гэта няправільна. У гэтым вашым афіцыйным стандарце, як можна пераканацца, зазірнуўшы ў слоўнікі, патрэбнага значэння слова «вольна» не мае, трэба ўжываць «свабодна»:
http://www.skarnik.by/tsbm/75610
http://www.skarnik.by/tsbm/13004

Цікава, а як правільна будзе ў «высокай беларускай мове» (тэрмін створаны па аналогіі са словамі Hochdeutsch і Høgnorsk)? Руска-беларускі слоўнік Байкова — Некрашэвіча для «свободное произношение» дае пераклад «лёгкая вымова».

Такім чынам:

«гаварыць па-пруску свабодна» — правільна з гледзішча гэтага вашага афіцыйнага стандарту;
«гаварыць папруску лёгка» — правільна з гледзішча высокай беларускай мовы;
«гаварыць па-пруску *вольна» — няправільна, гэта неафіцка-каляпалітычны жаргон.

P. S. Дарэчы кажучы, як можна заўважыць, велікарускаму слову «произношение» адпавядае «вымаўленне» ў гэтым вашым афіцыйным стандарце і «вымова» ў высокай беларускай мове (слова «вымова» з такім значэннем благаславіў і Ян Станкевіч). Не блытайцеся.
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment