Lonely Dreamer (drmr36) wrote in by_mova,
Lonely Dreamer
drmr36
by_mova

Назовы палцаў: вынаходы Ластоўскага ці супраўдныя дзялектныя словы?

Пытаньне: ці чуў хто калі гэтыя словы ў мове сваіх селавых сваякоў, што гаманілі / гамоняць у паўночна-ўсходнім дзялекце нашае мовы (маю наўвеце пястук, ківун, даўгай і пярсьцец)?

(Слоўнік В. Ластоўскага, б. 256. Сёлы з назовам "Кабыльнікі" былі даўней у Дрысенскім а Віцебскім паветах Віцебскай губэрні.)

Цікава, што пястук а ківун а пярсьцец таксама ё ў Станкевічавым слоўніку (бб. 883 а 565 а 882):





("Ад." = запісана (быццам бы!) Антонам Адамовічам. Словы, узядзеныя Станкевічам із слоўніка Ластоўскага, маюць пазнаку "Ластсл."; апроч таго, ладная часьць словаў, пазначаных сп. Янкам як дзісенскія — "Дз.": застка, засьня 'каптур на лямпу', маск. абажур, шпурляк 'апука, шулуга', маск. мяч — ці то проста пазычаны із "Расійска-крыўскага слоўніка" — ці то Ластоўскі паведаміў празь іх Станкевічу — мо' й наадварот, — магчыма, ў лістох. Але словы пястук, ківун і пярсьцец ані воднае з гэтых пазнакаў ня маюць.)
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment