uladar_lj (uladar_lj) wrote in by_mova,
uladar_lj
uladar_lj
by_mova

Польская беларусіца – Polska Białorusica

Тым, хто пачынае вывучаць новую мову, спачатку прыходзіцца авалодаць яе алфавітам і правіламі маўлення. Для польскай мовы наша беларуская мова вельмі блізкая ва ўсіх праявах (можа нават самая блізкая з усіх моваў Еўропы). Але палякі маюць некаторыя ўнікальныя літары, кшталту Ą (O nosowe), Ę (E nosowe), Ł (цвёрдае L) са сваімі асаблівасцямі вымаўлення, якімі нялёгка адразу авалодаць.



Каб дапамагчы людзям загаварыць на іншай мове ствараюць адмысловыя сістэмы (практычныя транскрыпцыі) перадачы іншамоўных тэкстаў родным алфавітам. Адну з такіх практычных транскрыпцый – "Польскую Беларусіцу" – я прапаную вашай увазе.

За апошнія стагоддзі было шмат спробаў стварыць правілы для запісу польскай мовы кірылічнымі літарамі. Першыя спробы перавесці польскую мову на рускі алфавіт былі яшчэ ў XIX стагоддзі. Аднак руская мова больш аддаленая ад польскай, чым беларуская, таму чалавеку з добрым веданнем беларускай мовы няма сэнсу карыстацца гэтымі транскрыпцыямі. Існуе таксама "Польска-беларуская практычная транскрыпцыя", і гэта, бадай, лепшая з наяўных транскрыпцыяў Ензыка Польскего на кірыліцу. Але яна стваралася не з мэтай навучання польскай мове, а з мэтай перадачы польскіх геаграфічных назваў і тапонімаў на беларускай мове. Таму яна дазваляе даданне ўласна беларускіх элементаў у выніковую транскрыпцыю, напрыклад, аканне ў ненаціскных складах.

Польская беларусіца (Polska Białorusica) – гэта практычная транскрыпцыя польскіх тэкстаў беларускімі літарамі, што максімальна захоўвае польскае вымаўленне, пры гэтым застаючыся ў межах сучаснага беларускага алфавіта: без аніякіх дадатковых літараў і дыякрытычных знакаў. Калі б палякі ўсё ж вырашылі некалі перайсці на кірыліцу, то, мабыць, іх мова выглядала б неяк так:

  • Język polski, polszczyzna – język naturalny należący do grupy języków zachodniosłowiańskich, stanowiącej część rodziny języków indoeuropejskich. Polszczyzna jest jednym z oficjalnych języków Unii Europejskiej.

  • Ензык польскі, польшчызна – ензык натуральны належонцы до групы ензыкув заходнёсўовяньскіх, становёнцэй чэнсьць родзіны ензыкув індоэуропэйскіх. Польшчызна ест едным з офіц'яльных ензыкув Уніі Эуропэйскей.

Паспрабаваць "перакласці" на польскую беларусіцу свае прыклады можна тут. Заўвагі і прапановы вітаюцца.

Ці валодаеце вы польскай мовай?

Так, умею чытаць, пісаць, разумею гаворку і сам размаўляю па-польску
3(27.3%)
Чытаю, крыху пішу, з большага ўмею размаўляць
2(18.2%)
Крыху разумею
6(54.5%)
Не ведаю зусім
0(0.0%)

Як лічыце, колькі часу трэба каб авалодаць польскай мовай на побытавым роўні (ці колькі спатрэбілася вам)?

Месяца хопіць
3(27.3%)
За паўгода можна вывучыць
5(45.5%)
Год, не меней
3(27.3%)
Больш за год
0(0.0%)

*"Год, не меней" - чытаць як "Год і меней".
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments