uladar_lj (uladar_lj) wrote in by_mova,
uladar_lj
uladar_lj
by_mova

Зводных табліц майстар, або Блуканні ў беларускамоўным Excel

Кароткая показка.

Сёння мусова спатрэбілася знайсці "Майстра зводных табліц і дыяграм" у Excel. Праблема тое што гэтай каманды няма нідзе на панэлі прылад Excel, і яе можна знайсці толькі ў поўным спіску каманд праграмы. А іх там у спісе за 1000, мо 1300, адсартаваных па алфавіце. Ну, думаю, бяда такая, па-ангельску гэта каманда называецца "Pivot Table and Pivot Chart Wizard", у рускім офісе - "Мастер сводных таблиц и диаграмм", значыцца па-беларуску будзе "Майстар зводных табліц і дыяграм", ці неяк так.


Калі я не знайшоў у спісе ні Майстра, ні Дарадцу, ні Памагатага, ні Дапамагатага, ні Дапаможніка, то пачаў крыху хвалявацца, бо прыйшлося б кусок працы ручна рабіць. Добра, думаю, глянем як там з тэрміналогіяй Microsoft у іншых славянскіх мовах. У польскай - Kreator, у славенцаў - Sprievodca ці čarovnik, у ўкраінцаў - Майстер (ну, правільна, як і ў нас павінна было быць), у балгар - Съветник. Занатаваў сабе: крэатар, справодца (суправаджальнік, суправаднік, праваднік), чараўнік, вядзьмак :), саветнік, радца, дарадца. Пашукаў па кожнаму (напомню, што каманды адсартаваны па алфавіце) - няма, каб іх халера.

Ужо хацеў кінуць гэту справу і ставіць рускі інтэрфейс на офіс, але раззлаваўся і вырашыў праглядзець усе каманды па парадку. І знайшоў. Калі хто яшчэ будзе некалі шукаць гэтага майстра-чараўніка ў Excel, яго клічуць... "Зводная табліца і памочнік зводнай табліцы".

На літару "З" трэба было глядзець!

Update. Цікавая справа, у самым акенцы майстра назва напісаная так я трэба, без гэтага вашага калькаванага "памочніка":


Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments