filskeit (filskeit) wrote in by_mova,
filskeit
filskeit
by_mova

«Каля сэрца завіло» — 2

Працяг гэтага допісу.

Цікавае параўнанне паміж ТСБМ і ТСБЛМ.

ТСБМ дае два выразы (у прыкладах): У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад лыжачкай. Кухараў. (Параўнай: «Прагаладаўся Пятро, аж яму пад дыхавіцу закалола».) Захацелася есці, аж пад лыжачкай засмактала. Сабаленка. (Сур’ёзнае пытанне: ці не выкарыстаў Сабаленка велікарускі выраз, проста памяняўшы ў ім словы на беларускія?)

ТСБЛМ:
1. Дае толькі выраз пад лыжачкай смокча.
2. Аднімае ў слова «дыхавіца» значэнне «лыжачка» (у ТСБМ «дыхавіца» гэта асноўнае слова, а пра «лыжачка» пішацца, што гэта тое ж, што і «дыхавіца» ў другім значэнні).

Іншымі словамі, паводле ТСБМ цяпер ужо правільна толькі «лыжачка» («ложечка») і «пад лыжачкай смокча» («под ложечкой сосёт»).

Ах, якая ўнікальная і непаўторная наша беларуская мова.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 2 comments