Віталь Станішэўскі (vital_stan) wrote in by_mova,
Віталь Станішэўскі
vital_stan
by_mova

Поўнага збліжэння моў не бывае

Поўнага збліжэння моў не бывае. Немагчыма, каб пэўная мова паступова відазмянялася, прыпадабняючыся да іншай, пакуль не стане ідэнтычнай з ёю. Магчыма, каб абедзве мовы змяшаліся. Магчыма, каб слабейшая мова проста памерла. Магчыма, каб слабейшая мова закансервавалася і стала коснай і нязменнай. Але пераход у мацнейшую мову немагчымы. 
 
Якія ёсць перадумовы лічыць, што беларуская мова можа прыпадабняцца да рускай аж да поўнага знікнення? Па-першае, гістарычны прэцэдэнт, калі была моўная рэформа, але пад палітычнай эгідай, маўляў, трэба збліжаць мовы дзеля пралетарскага інтэрнацыяналізму і дружбы з рускім народам. Па-другое, фактычныя асіміляцыйныя працэсы, калі ўжыванне рускай мовы павялічваецца і яна размывае структурныя элементы беларускай мовы. 
 
У асобных мовазнаўцаў гэтыя чыннікі выклікаюць трывогу, прымушаючы іх мадэляваць на некалькі крокаў наперад сцэнарыі поўнага абрусення беларускай мовы, калі ўсе яе словы і граматычныя канструкцыі заменяцца на рускія. Папраўдзе кажучы, такія прагнозы надта панічныя. 
 
Што да савецкага "збліжэння моў", то часы даўно не савецкія і былых ідэалагічных установак няма. Да таго ж, збліжэнне моў заключалася ў своеасаблівай ператасоўцы картатэкі, калі выбіралі між "больш беларускім" і "менш беларускім" словам (правільней – між менш падобным і больш падобным да рускага), але не выходзячы за межы картатэкі. 
 
Што да запанавання рускай мовы, то тут трывога больш абгрунтавана. Так, пры ўплыве большай моўнай грамады на меншую лексіка большай мовы пранікае ў меншую. Па гэтым прынцыпе працуе і амерыканізацыя, і іншыя "-цыі". Але гэты працэс не можа быць бясконцым.
Або ў мовы ёсць нейкая мяжа, да якой яна дазваляе сябе забруджваць, або грамада асімілюецца настолькі, што пераходзіць на іншую мову цалкам – ужо не да чысціні. 
 
Для дакладнасці варта адзначыць, што гучалі заклікі кадыфікаваць бягучы стан маўлення беларусаў у якасці стандарту беларускай мовы, то-бок, рабіць нормай тое, што зараз лічыцца змяшаным маўленнем, або "трасянкай". Аднак гэтыя заклікі малалікія і маргінальныя. Цяперашняе беларускае мовазнаўства якраз-такі не паддаецца на такія пад'юджванні і даволі кансерватыўнае ў сваіх дзеяннях. 
 
Спробы збліжэння моў, пад якім, у прыватнасці, мелася на ўвазе і абыякавае прыманне русізмаў у літаратурную мову, хоць і працягваліся да позніх савецкіх часоў, усё ж не былі агрэсіўнымі і неўтаймаванымі. Для вядзення навуковай працы, выдання слоўнікаў даводзілася адпавядаць адукацыйнаму цэнзу (людзей з вуліцы не бралі). 
 
Неўзабаве выйдзе новы тлумачальны слоўнік, і мы зможам сваімі вачыма ўбачыць, што афіцыйнае мовазнаўства не толькі кансервуе, а нават і асцярожна прымае новы плён ды адраджае мінулы.
Subscribe

Recent Posts from This Community

  • Моўная норма бароніць мову праз сувязь з людзьмі

    Моўная норма, якая сфарміравана абстрактна ў імя самой мовы без сувязі з людзьмі, гэта рух да смерці мовы і яе музеіфікацыі. Пра якую сувязь з…

  • Я ўсё яшчэ ненавіджу «Нашу ніву»

    Я не чытаю навіны, але адзін чужаземец (не называйце чужаземцаў брыдкім неалагізмам «замежнік») задаў пытанне пра сітуацыю ў Беларусі. Трэба…

  • «Каля сэрца завіло» — 2

    Працяг гэтага допісу. Цікавае параўнанне паміж ТСБМ і ТСБЛМ. ТСБМ дае два выразы (у прыкладах): У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 6 comments