filskeit (filskeit) wrote in by_mova,
filskeit
filskeit
by_mova

Я ўсё яшчэ ненавіджу «Нашу ніву»

Я не чытаю навіны, але адзін чужаземец (не называйце чужаземцаў брыдкім неалагізмам «замежнік») задаў пытанне пра сітуацыю ў Беларусі. Трэба было адказаць, і я ўспомніў пра існаванне сайта «Нашай нівы». І там на працягу пары хвілін:

ірваць чалавечыя і роднасныя сувязі (Роднасныя? Гэта мовы бываюць роднасныя, а раз гаворка пра сувязі, заснаваныя на сваяцтве, то мо сваяцкія?);

апошні план паратунку Рэчы Паспалітай (Гэта ж не пра вынік дзеяння, а пра само дзеянне, так? Плануюць, як будуць ратаваць. Ну і «план ратавання» тады.);

яна можа астуджаць дамы (Ну пастаўце сабе спелчэкер. Хаця можна па-старому ў слоўнік зазірнуць: не «астуджаць», а «астуджваць». Або «студзіць».);

гэта значыцца, што ён [часопіс] арыентаваны на... (Што гэта за брыдкі мутант? Гэта павінна быць ці звычайная фраза з дзейнікам і выказнікам «гэта значыць», ці пабочнае слова «значыцца».).

Я не шукаў гэтыя словы спецыяльна, а проста правёў пару хвілін на сайце.

Літаратары павінны навучыцца моўна думаць па-беларуску. Яны павінны абудзіць у сабе або пастарацца ўспрыняць (калі не давялося мець яе змалку) беларускую моўную стыхію. Бо калі гэтага не будзе, яны будуць, як і цяпер, шкодзіць нацыянальнай форме культуры. (Кузьма Чорны)

Шкодзіць. Шкодзіць. ШКОДЗІЦЬ.

Праўду сказаць, тое, пра што пісаў Кузьма Чорны, не тычыцца сучасных нашаніўцаў. Ён пісаў пра «вышэйшы пілатаж». А «Наша ніва» яшчэ не адарвалася ад зямлі. За трыццаць гадоў існавання. І замест таго, каб вучыць сваіх чытачоў мовы, яна псуе ім кроў дурнымі памылкамі. Цьху!
Subscribe

  • Моўная норма бароніць мову праз сувязь з людзьмі

    Моўная норма, якая сфарміравана абстрактна ў імя самой мовы без сувязі з людзьмі, гэта рух да смерці мовы і яе музеіфікацыі. Пра якую сувязь з…

  • Поўнага збліжэння моў не бывае

    Поўнага збліжэння моў не бывае. Немагчыма, каб пэўная мова паступова відазмянялася, прыпадабняючыся да іншай, пакуль не стане ідэнтычнай з ёю.…

  • «Каля сэрца завіло» — 2

    Працяг гэтага допісу. Цікавае параўнанне паміж ТСБМ і ТСБЛМ. ТСБМ дае два выразы (у прыкладах): У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад…

  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 1 comment