June 21st, 2007

:)

Пошукавы плагін да Slounk.org

Астапі Абрыдла кожны раз залазіць на slounik.org і рабіць залішні клік каб шукаць па слоўніках (чаму, дарэчы, дзядзькі не зрабілі адну форму для пошуку й па слоўніках й па энцыкляпэдыях + пераключальнікі каму трэба? нязручна ж...)

Ну карацей, вось тут ляжаць два пошукавыя плагіны (па слоўніках і па энцыкляпэдыях) для Mozilla 2.x і IE 7 (яны падтрымліваюць фармат OpenSearch). Усталёўваюцца аўтаматычна.

Хацеў быў напісаць яшчэ для гугл-тулбар (каб і ў IE<7 быў шанец:)), знайшоў докі але... імпэт скончыўся :))
:)

Пошук па slounik.org праз Google-Toolbar

У працяг тэмы пра пошук на slounik.org:

Імпэт вярнуўся ;) Кнопкі для гугл-тулбара гатовыя. Калі нехта ня ведае, тулбар можна ўсталяваць пад Internet Explorer 6.0+ (нават пад Win98/Me) і пад Firefox 1.5+.

Можна ня толькі рабіць пошукавыя запыты ручкамі праз панэль, але й шукаць у слоўніках ці энцыкляпэдыях адзначаны на старонцы кавалак тэксту праз кантэкстнае меню.

Collapse )

xposted to kamputar