May 26th, 2014

By Default

Станкевіч дазволіў

Пост зноў пра двукоссе. У апошнім (з даступных на «Камунікаце») нумары «Веды» (1954 год, № 04-06 (21-23)) ёсць прыклады ўжывання двукосся з тым жа рысункам, што і ў «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), гэта значыць так: «Прыклад “Яшчэ прыклад”».*

Абноўлена: Маецца на ўвазе, што ёсць прыклад ужывання «чужаслова» і такога, і гэтакага рысунка, але ў розных тэкстах. Прыкладаў ужывання іх разам я не знайшоў.

Наогул можна заўважыць, што Ян Станкевіч ужываў самыя розныя рысункі «чужаслова». У «Сьвятой Біблі», напрыклад, ужываюцца «чужасловы» з такімі рысункамі: „Чужаслоў ‚Чужаслоў у чужаслове’”. Відаць Сам не лічыў гэта пытанне прынцыповым.

Наогул пара «…»/“…” — досыць удалая. Калі браць «самы правільны» маскоўскі рысунак двукосся — „…“, то ў некаторых шрыфтах (Tahoma, Verdana) другі элемент двукосся выглядае няўдала:

„Tahoma“
„Verdana“

Беларуска-англійскі варыянт выглядае яўна лепш:

“Tahoma”
“Verdana”

У сувязі з гэтым пытанне. Я даўно быў у школе і ўжо не помню, як двукоссе ставіцца на пісьме. Здаецца, неяк так: „…”, га? Напомніце, калі ласка.