April 10th, 2015

(no subject)

простае дзіцячае пытаньне: чаму заднеязычныя гукі не зьмякчаюць папярэдніх зычных (ці сугукаў, як любя)? хачу які Ягоны артыкул на гэтую тэму, бо збора твораў ня маю :(
By Default

«Накшталт», а не «кшталту»

Што гэта за мода на новы прыназоўнік «кшталту»? Гэта што, выведзены ў інкубатарах неафіцка-каляпалітычнага жаргону гібрыд польскага kształt і маскоўскага типа?

Что-то типа того. — Нешта кшталту таго.

Угу. Мяшанец.

Вас, таварышы эксперыментатары з маёй мілагучнай і меладычнай беларускай мовай, трэба гваздаць кіем па галаве. Па-іншаму не зразумеце. Ёсць у гэтым вашым літаратурным стандарце прыназоўнік «накшталт», ну і ўжывайце яго, а то, бач, раздурэлі.