January 1st, 2017

park
  • czyk

Ці ёсьць правіла для нарашчэньня лічэбнікаў?

У радзькоўскім правапісе, падручніках і кадастравай інструкцыі нарашчэньні пішуцца як 1-ы, 2-я, 1-ага.

Gramota.ru і мае веды забытага паходжаньня кажуць пісаць 1-шы, 2-я, 1-га. Правіла: пакідаецца апошні зычны, апошні галосны без папярэдняга галоснага, зычны з наступным апошнім галосным.

Пытаньне: ці ёсьць правіла для беларускага напісаньня нарашчэньняў?

Upd 11.І.2017. Правіла няма. Але Вінцук Вячорка вельмі падрабязна пераканаў, што мусіць быць 1-ы, 2-я, 2-га, 1-му — калі 1-2-літарны канчатак, пакідаецца адна літара, калі 3-літарны — дзьве літары. Галоўным аргумэнтам для мяне было тое, што калі ісьці за рускім правілам, у нарашчэньні ў беларускай мове ўключаюцца літары асновы.