February 16th, 2017

  • k_ja_ra

Тэрміналагічныя слоўнікі

Вітаю.
Падкажыце. клск, якое ў нас становішча з распрацаванай тэрміналогіяй у навучных дысцыплінах? Ёсць даведнікі, слоўнікі, дзе пры патрэбе можна спраўдзіць сэнс і значэнне таго ці іншага тэрміна, ці ў прынцыпе пра яго даведацца, знайсці яго адпаведнік у іншых мовах (ці хаця б рускай) і г.д.?
Дзе можна азнаёміцца са спісам існых на сёння такога кшталту слоўнікаў?
Пра slounik.org ведаю. Яшчэ?
Гіпатэтычна, калі вось прам сёння вышэйшая адукацыя перайшла на беларускую, мы спраўляемся? Ці адчуваем востры недахоп элементарнай тэрміналогіі? А калі узяць не матэматыку, фізіку, медыцыну, дзе на мой дылетанцкі погляд усё ёсць і ўсяго хапае, а інжынерыю? харэаграфію? мастацтва?
Была б удзячная за спасылкі на дакладныя слоўнікі і проста меркаванні.)