March 18th, 2017

By Default

“Пыса” versus “мыза”

З месца ў галоп: пыса гэта не тое ж, што мыза; пыса — гэта частка мызы (ніжняя частка).

Для нагляднасці: на рысунку ніжэй нарысаваны не пысы (асобна), вы бачыце мызы, цалкам.

ГЭТА — МЫЗЫ ЖЫВЁЛІНАК:


Вось што ў Тлумачальным слоўніку:

мыса і мыза, -ы, жаночы род http://www.skarnik.by/tsbm/39456
Тое, што і морда. Напалоханая каза павяла мысаю, і так з месца рванула, што ажно зямля паляцела ўгару. Гурскі. Гняды заржаў, пачуўшы гаспадара, і пацягнуўся мызай да канюшыны. Чарнышэвіч.

пыса, -ы, жаночы род http://www.skarnik.by/tsbm/67677
1. Ніжняя частка галавы (з губамі і ноздрамі) у жывёл. Карова працягвае пысу, ліжа руку шурпатым цёплым языком. Асіпенка. Конь... шумна фыркнуў, дакрануўся пысай да вады, але піць не захацеў. Хомчанка. З суседняга пакоя выйшаў сабака, прыязна абцёрся аб мае ногі і паклаў пысу мне на калені. Карпюк. Андрушка трымаў абедзвюма рукамі Лыску за пысу, каб той не брахнуў. Лобан.
2. разм., груб. Твар. Дзядзька вырывае з маіх рук лыжку, строга загадвае: — Пысу памый! Жычка.

Па-першае, не «Андрушка», а «Андрэйка». Мінус Лобану ў карму за «Андрушку».

Па-другое, чаму гэта «пыса» ў дачыненні да жывёлы і да людзей значыць рознае: у жывёлы — губы і ноздры, а ў чалавека — увесь твар? Мо памылка?

Дый наогул: інфармацыю са слоўнікаў, выдадзеных пад кантролем нашага векавечнага ворага — жыдабальшавіцкай Масквы, або з рэінкарнацый гэтых слоўнікаў трэба заўсёды правяраць. І няма лепшага спосабу такой праверкі, як зверка такой інфармацыі з ідыялектам Самога. Глядзім у слоўнік доктара Яна Станкевіча і знаходзім:

пысы , мн. ч. — конец морды з губами (о скоте, С.) Шсл. Ня бі каня па пысах. Ст. У белай каровы чорныя пысы. Ст.

мыза -зы, -зе, ж. — рыло, рожа, морда. Шсл. За гэткія словы дастанеш у мызу! Ст. Так і заехаў яму ў мызу, нічога ня кажучы. Ст. Ліс аблізуе зьверху гладышык, бо мыза ягоная ня лезе ў вузкое рыльца. І. Г-кі: Лемантар, 13. У месьце бывала да тысячы лявоў; ня раз, упіраючыся мызамі ў клетку, галасілі сваю тугу да пустыні. Тат.: Кво вадыс, 264. Прыцікаецца Рэўзала да чые каровы, памажа ёй мызу сьвежым лайном, і тая перастаець есьці. Тады йдуць да яго, каб памог; ён толькі памые мызу, і ўсі чары зьнікаюць. Волас (“Моладзь”, 1951, Но. 23). Сабака сеў на масткох і павоўчаму завыў, уталопіўшы на Рамана сваю мызу. Сяднёў: Корзюк.

Тут першыя два ілюстрацыйныя (да «мызы») сказы сведчаць, што і ў дачыненні да чалавека можна ўжываць «мыза» (як грубы сінонім слова «твар»).

А «пысу» (груб.) лепш, па-мойму, ужываць — як і ў выпадку жывёлы — толькі ў дачыненні да ніжняй часткі твару.

Не блытайце мызу з пысай, дзецюкі.