March 29th, 2017

Моўная правільнасць: як закон і як звычай грамады

Originally posted by vital_stan at Моўная правільнасць: як закон і як звычай грамады
Моўны стандарт можна параўнаць з дзяржаўным законам. Зрэшты, у Беларусі нават не трэба параўноўваць, бо існуе Закон «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Тым не менш, калі заходзіць гаворка аб тым, як у мове правільна і як пісьменна, то гэта пытанне кадыфікацыі, рашэння і загаду. Калі існуе акадэмічная сістэма, сістэма адукацыі, то пісьменнасць – гэта вызначаны і ўсталяваны звод правілаў са сваімі абмежаваннямі і рамкамі або, наадварот, прасторамі для манеўру.

Тыя, хто вывучае мову на аснове іншай, могуць блытацца ў вызначэнні правільнасці. Адна “правільнасць” – гэта пачутае ад носьбіта, які навучыць чалавека так, як прынята ў яго грамадзе, а іншае можа паправіць. Пры такім падыходзе носьбіт і прадстаўнік грамады проста вучыць чалавека так, як гавораць “у іх”, і папраўляе тое, што яму незнаёмае. У выпадку вядомага яму варыянта ён можа сказаць “Ну, кажуць і так”. Гэта звычайная, наіўная “правільнасць” накшталт той, па якой вучаць дзяцей. Скажа адно – мама пацвердзць, нешта іншае – мама адхіліць. Без зводаў правілаў, чыста навучанне жывой істоты праз “так” ці “не”. Гэтак у кібернетыцы навучаюцца нейронныя сеткі, у якіх скапіравана чалавечае навучанне. Па той жа схеме у людзей утвараюцца густы і ўпадабанні, якія ў кожнага свае. Таму такая моўная “правільнасць” можа быць простым упадабаннем.

Collapse )