May 18th, 2017

Разбор полетов

Не помню, каб задумваўся пра тое, як гэта перакладаецца на беларускую, але вось, чытаючы «Колас расказвае пра сябе» М. Лужаніна, наткнуўся на выраз «разгрэбіны падзей», які аўтар ужыў якраз у значэнні вышэйпамянёнай рускай ідыёмы. Вось тут на старонках 200—201 можна прачытаць урывак з гэтым месцам (пачынаецца з «Канстанцін Міхайлавіч ходзіць каля дому...»): http://knihi.com/Maksim_Luzanin/Kolas_raskazvaje_pra_siabie.html#198

Пашукаўшы ў інтэрнэтах, знайшоў інфу пра тое, што гэта коласаўскі выраз, але крыніца, здаецца, не вельмі надзейная: http://studopedia.info/8-57083.html

Ці чуў хто-небудзь што-небудзь пра разгрэбіны падзей? Ці гэта сапраўды коласаўскае?