May 21st, 2017

Ja

Беларускі алфавіт з імёнамі

Павольна ствараем ролік "Беларускі алфавіт з імёнамі".

На кожную літэру - беларускае імя з выявай славутага беларуса. Ёсць "вакансіі". Дзякуй зараней за вашыя ідэі, парады і альтэрнатывы (можа, потым прагаласуем).


Пакуль што так:





А - Адам (Міцкевіч)
Б -
В - Вітаўт (князь ВКЛ)
Г - Генадзь (Бураўкін)
Д -
Е - Еўдакім (Раманаў) / Еўдакія (Лось)
Ё - ЦЁтка
Ж - Жыкгімонт (Стары)
З - Змітрок (Бядуля)
І - Іван (Мележ? Шамякін?)
Й - МацеЙ (Бурачок)
К - Кірыл (Тураўскі) / Кастусь (Каліноўскі)
Л - Леў (Сапега)
М - Максім (Багдановіч)
Н - Ніл (Гілевіч)
О - Оскар (Мілаш)
П - Пятро (Глебка)
Р - Рагнеда
С - Сімяон (Полацкі)
Т - Тадэвуш (Касцюшка)
У - Уладзімір (Караткевіч)
Ў - БраніслаЎ (Тарашкевіч)
Ф - Францыск (Скарына)
Х - Хаім (Суцін)
Ц - Цішка (Гартны)
Ч - Чэслаў (Неман)
Ш - Шымон (Кузнец)
Ы - РЫгор (Барадулін)
Ь - ВасілЬ (Быкаў)
Э - Эліза (Ажэшка)
Ю -
Я - Янка (Купала)