June 9th, 2017

(no subject)

Назбіралася троху пытанняў. Буду ўдзячны за іх развязванне)

1. Сустава-звязачны ці сустаўна-звязачны? Здаецца, другі варыянт?

2. Рас. "откровение"? "Адкравенне" ці ёсць яшчэ сінонімы (у адно слова)? Кантэкст: "всю ночь слушать откровения".

3. Рас. "перехлест" - бел. "перасцёб", "перахваст"?

4. Рас. "целеполагание"? На розум прыходзіць "мэтавызначэнне".

5. Рас. "таз" (анатам.) Крапіва і Граматычны назоўніка падаюць, як "таз". А Анатомический словарь 1998, як "лагво". І што актуальна?

6. Рас. "коленная чашечка" Анатомический словарь 1998, руск.-бел. Крапівы даюць "каленная чашачка", а ўжо бел.-руск. Крапівы "рэпка".

7. Пэўныя пытанні і са словам "пазваночнік". Слова нарматыўнае, але не беларускае. Пры тым, што маем процьму ўласных варыянтаў "хрыбет" (Насовіч, ТСБМ, Станкевіч, НН, абл), "хрыбетнік" (разм. ТСБМ; НН; абл.), "хрыбетніца" і інш. Наколькі апраўданым будзе ўжыванне аднаго з апошніх [у кнізе, артыкуле]? Ці лепш не адыходзіць ад "нормы"?

8. Наколькі варта выбудоўваць карнявыя ланцужкі, бо яны пераважна ў прыкладах рознакарэнныя. Гаворым "гарбата", але ваду наліваем у "чайнік". Гаворым "прымаць лекі", але "лячэнне не дапамагло"; "Спартыўны стадыён", але "спартовец" і г.д. Пры тым, што некаторыя з варыянтаў ненарматыўныя.
гарбата - гарбатнік - гарбатня = чай - чайнік - чайная;
лекар - лекарскі - лекаванне - лекі = ? - лячэбны - лячэнне - лякарства (праўда тут разводзяць значэнні на: лекавы, лекарскі, лячэбны).
спартовы - спартовец = спартыўны - спартсмен.
кроў - ? кровазварот - ? - ? = крывя - крывяносная - крывезварот - крывянка.