July 1st, 2017

By Default

Вышнік, ніжнік, «Моўнік»

Так, дзецюкі, добрая навіна. А іменна: праз тыдзень выпусцяць беларускія карты. Добрае ў навіне тое, што гэты выгляд карт можа замацавацца як стандартны для Беларусі і мы зможам нарэшце заняць свой пачэсны пасад між іншымі народамі, якія маюць свае нацыянальныя ўзоры ігральных карт: стандартных узораў карт наогул нямнога (у Беларусі найболей вядомы (сюрпрыз-сюрпрыз!) рускі ўзор, вядомы як «атласныя карты»), але беларускага сярод іх не было. А цяпер можа з’явіцца.

Дзеля таго што мы скора ўсе пачнём рэзацца ў воз беларускімі картамі, трэба хуценька ўспомніць картачную тэрміналогію. «Моўнік» ужо рабіў такую спробу і прысвяціў картам дзве серыі: серыю № 51 і серыю № 52. Інфармацыі там многа, але не ўся яна дакладная і карысная. Да «Моўніка» заўсёды такія прэтэнзіі: крыніц не цытуе, а хоча, каб мы ўсё, што там чуем, бралі на веру. Не-е-е... Будзем разбірацца.

Collapse )

P. S. А! Яшчэ: «Моўнік» нам сказаў, быццам адваротны бок карт завецца «кашуля». Падазроная заява. Пацвярджэння яе ў слоўніках гэтага вашага афіцыйнага стандарта знайсці не ўдалося. Паводле нарматыўных слоўнікаў адваротны бок карт завецца «плечы» (родны склон — «плеч»).