July 24th, 2017

Пара кніжак…

Вітаю шаноўнае спадарства! От толькі што падумаў раптам каму спатрэбіцца?
(Праўда, у LJ дакументы дужа складана ўстаўляць, дык спасылкамі дам).

Пара кніжак, якіх, падаецца, не было раней у сеціве:

Леў Шакун Гісторыя беларускага мовазнаўства, Мінск: Універсітэцкае, 1995, 271 ст.

Анатацыі няма, але рэч вядомая, класічная.
"Класічная кніжка праф. Лева Шакуна, у
якой сцісла абнімаецца ўся гісторыя вывучэння і даследвання беларускае мовы ад складання сярэднявечных лексіконаў да апошніх савецкіх прац. Падручнік аглядае матэрыял да 1991 года, але пісаны ён ужо без ідэалагічнага ўціску і даволі разважліва, без залішне вострых вуглоў ацэньвае ўсе pro et contra, дасягненні і страты такое труднае для беларускае лінгвістычнае навукі пары як ХХ стагоддзе. Выкарыстоўваецца “ў якасці вучэбнага дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ”.

Сцягваць адсюль (без рэгістрацыі):
https://vk.com/doc-101888900_444319343
чы адсюль: http://www.twirpx.com/file/2211308/

Сцяпан Грабчыкаў Слоўнік паронімаў беларускай мовы, Мінск: Народная асвета, 1994. — 478 с.
"У слоўнік уключаны словы, блізкія па гучанню, але розныя па значэнню: абагуліць // абагульніць, бескарыслівы // бескарысны, метэарыт // метэор, цікавы // цікаўны і да т. п. Кожнаму слову (усяго іх звыш 3300) даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад, які ілюструе яго значэнне. У канцы даведніка змешчаны алфавітны індэкс — паказчык растлумачаных слоў з указаннем старонкі да кожнага з іх. Адрасуецца вучням старшых класаў, студэнтам, настаўнікам, работнікам друку, пісьменнікам, усім, хто неабыякавы да беларускай мовы, цікавіцца ёю."

Сцягваць адсюль (без рэг.): https://vk.com/doc-101888900_444157515
чы адсюль: http://www.twirpx.com/file/2207101/