August 7th, 2017

Біблійны корпус

6-га жніўня 1517 года Францыск Скарына выдаў Псалтыр, што дае нам сёння права з гонарам адзначаць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Калектыў Беларускага N-корпусу таксама далучаецца да святкавання гэтай вялікай падзеі і ў якасці падарунка прэзентуе Біблійны корпус: http://biblija.bnkorpus.info/

Корпус утрымлівае 16 перакладаў Бібліі на беларускую мову, а таксама тэксты на іншых мовах (лаціна, яўрэйская, украінская, польская і інш.) для параўнання. Пры дапамозе Біблійнага корпусу вы зможаце супаставіць тэксты перакладаў, а таксама знайсці патрэбнае слова і паглядзець варыянты яго перакладу ў розных выданнях.