August 24th, 2017

Смесовая ткань – мяшаная тканіна

Давялося сутыкнуцца з рускім тэрмінам "смесовая ткань":
Куртка демисезонная повседневная прямого силуэта из смесовой ткани камуфлированного цвета

Што ж гэта такое? Адно з тлумачэнняў:
Ткань, полученная путем смешивания волокон и нитей разного происхождения, позволяющего придать ткани дополнительные физико-механические и эксплутационные свойства.

У слоўніках цяжка было адшукаць, але знайшоў у БелЭн – гл. відарыс ніжэй. Такім чынам, смесовая ткань па-беларуску – гэта мяшаная тканіна.