September 1st, 2017

Ні хібка ні зыбка

Выдатны выраз знайшоўся ў Васіля Сёмухі, у яго перакладзе "Авантурнік Сімпліцысімус".
У акадэмічным слоўніку Бірылы руская прымаўка ни шатко, ни валко перакладзена так сабе, сяк-так.
А ў "Сімпліцысімусе" знайшлося ні хібка ні зыбка. Гучыць як песня! Аж не зразумеў, ці то перакладнік сам прыдумаў, ці то падслухаў недзе.

Увогуле, калі хто не чытаў - рэкамендую. Такой сакавітай простай мовы цяжка знайсці.