September 29th, 2017

Уладар Пярсьцёнкаў

Прывітанне!

Колькі часу таму я (хаця і з іншага профіля) прасіў тут дапамогі по некаторых спрэчных для мяне момантах з беларускага перакладу "Уладара Пярсьцёнкаў", які я ў той час сканаваў і вычытваў. Прайшло досыць шмат часу, праект некалькі разоў адкладаўся на "калі-небудзь", але, здаецца, нарэшце справа скончана і кніга існуе ў электронным вырыянце (нажаль - можа, пакуль што? - толькі у фармаце pdf). Тэкст перакладу самую крышачку падрэдактаваны, дадаткова выпраўленыя некаторыя відавочныя памылкі, але ня больш за гэтае. Спрэчныя моманты (напрыклад, ужыванне слова "напрыканцы") пакінуты "як есць".

Калі каму гэта цікава, спампаваць кнігі можна тут:
Кніга 1
Кніга 2
Кніга 3
ці Ўсё разам

Маленечкі сайт з імі: lotrbel.wordpress.com

Ну, а калі у каго будуць якія заўвагі ці прапановы па тэксце - з задавальненнем прачытаю.