October 28th, 2017

By Default

Не “кампутар” (і не “камп’ютар”), а “вылічальнік”

Дзецюкі, як вы ведаеце, даўно ўжо існуе неафіцка-палітычны жарганізм “кампутар”. Дарогі сабе ў афіцыйныя слоўнікі ён не працерабіў, але сустракаецца гэты жарганізм часта.

Узнік ён паводле прынцыпу саматужнага моўнага пурызму “Геть від Москви!”. Прычым у выпадку з “кампутарам” мы маем справу з асабліва дурной (але пашыранай у нас) разнавіднасцю гэтага прынцыпу: “Геть від Москви… але не надта далёка!”. Ну сапраўды — гук [j] у слове “камп’ютар” з’явіўся там натуральным чынам, ён прыйшоў з англійскай мовы, відавочна дзеля таго, што і само слова ўзята з англійскай мовы (computer [kəmpjuːtə]). А чым “кампутар” з гледзішча беларускае мовы лепшы за “камп’ютар”, вядома толькі пурыстам-саматужнікам, якія пусцілі гэты “кампутар” ва ўжытак.

Сапраўдны пурыстычны падыход — гэта ўтвараць словы з каранёў сваёй мовы замест слоў чужых: не бутэрброд, а абкладанік, не сасіска, а паранец і г. д. Але ў выпадку з камп’ютарам нам пашанцавала, прыдумляць нічога не трэба — у беларускай мове (нават у гэтым вашым афіцыйным стандарце) ёсць яго прызабыты эквівалент.

Для пачатку разбяромся, што такое камп’ютар.

КАМП’ЮТЭР (англ. computer, ад лац. computare = лічыць, вылічаць) — электронная вылічальная машына (А. М. Булыка, «Слоўнік іншамоўных слоў», Мінск, 1999, том 1, с. 583).

Вылічальная машына. Тое, што computat, вылічае. Ці не назваць гэта проста «вылічальнікам»? Паглядзім у слоўнік, што ў ім гаворыцца пра «вылічальнік».

Collapse )

  • Current Music
    The Korean People’s Army State Merited Chorus — Defend the Headquarters of Revolution