December 29th, 2017

By Default

Piggyback me!

Насі «катла», кажы ім казкі,
Ідзі на поплаў з імі ў краскі,
Давай адказы на пытанні,
Тлумач ты ім усё дазвання…

Гм. Раз фразеалагізм, то двукосся не трэба, га? Але гэта не галоўнае пытанне. А галоўнае пытанне ў тым, як ужываць фразеалагізм «насіць катла»? Я так разумею, што катла ўжываецца нязменна, у значэнні прыслоўя (адказвае на пытанне «як?»).

Значыць, выраз будзе ўжывацца неяк так: Панасі мяне катла, калі ласка! Так ці не?

І, калі хто ведае сінанімічны выраз, прашу паведаміць.