March 6th, 2020

By Default

«Каля сэрца завіло» — 2

Працяг гэтага допісу.

Цікавае параўнанне паміж ТСБМ і ТСБЛМ.

ТСБМ дае два выразы (у прыкладах): У галаве шумела і балела ў грудзях, аж калола пад лыжачкай. Кухараў. (Параўнай: «Прагаладаўся Пятро, аж яму пад дыхавіцу закалола».) Захацелася есці, аж пад лыжачкай засмактала. Сабаленка. (Сур’ёзнае пытанне: ці не выкарыстаў Сабаленка велікарускі выраз, проста памяняўшы ў ім словы на беларускія?)

ТСБЛМ:
1. Дае толькі выраз пад лыжачкай смокча.
2. Аднімае ў слова «дыхавіца» значэнне «лыжачка» (у ТСБМ «дыхавіца» гэта асноўнае слова, а пра «лыжачка» пішацца, што гэта тое ж, што і «дыхавіца» ў другім значэнні).

Іншымі словамі, паводле ТСБЛМ цяпер ужо правільна толькі «лыжачка» («ложечка») і «пад лыжачкай смокча» («под ложечкой сосёт»).

Ах, якая ўнікальная і непаўторная наша беларуская мова.