?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс

Шаноўныя фрэнды!
Выйшаў у сьвет класны слоўнік аўтара Валерыі Ждановіч, ілюстрацыі Эдварда Качана. Назва: "Слоўнік  для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі”.
Фармат А4, цьвёрды пераплёт, шматлікія прыклады з дзіцячай літаратуры,  дасьціпныя ілюстрацыі. Слоўнік будзе асабліва карысны беларускамоўным сем’ям -- прычым, ня толькі дзеткам, але і дарослым. Наклад толькі 300 асобнікаў... Па гэтай кніжцы можна вучыць ня толькі польскую мову, але і беларускую.
P.S.. Што асабліва прыемна, слоўнік напісаны тарашкевіцай.

Comments

palitekanom
30 Жнв 2007 18:57 (UTC)
http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=57280
Ждановіч: Мы паехалі зь сястрою на “Басовішча”, пазнаёміліся з Паўлам Казанэцкім. У яго была такая ідэя. І былі нібыта людзі, у якіх ён мог здабыць на гэта грошы. І мы зрабілі гэта. Я й мастак Эдзік Качан. Я прыдумвала сюжэты ілюстрацыяў. А пасьля былі пакуты з макетам. Двое майстроў макету “сьпякліся” проста, бо гэта вельмі цяжка. Мы сядзелі, я паказвала, які малюнак да якога артыкулу, бо ілюстрацыяў вельмі шмат. 2 гады мы гэта ўсё складалі. А пасьля прыйшлі “разумнікі” й сказалі, што ўсё трэба зрабіць “вінцукоўкай” (“тарашкевіцай”), зь мяккімі знакамі. З акадэмічнага правапісу ўсё перарабілі. Я склала яго дзесьці за 2 гады, і 2 гады рабіўся электронны макет.
ex_biespart
30 Жнв 2007 21:20 (UTC)
Re: http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=57280
Я так разумею, што "разумнікі" адмовілі друкаваць "некашэрны" тэкст у "бальшавіцка-маськальскім" правапісе?..
palitekanom
30 Жнв 2007 22:46 (UTC)
Re: http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=57280
Ну, мабыць. Іначай бы не круцілі сабаку хвост.
reginaz
31 Жнв 2007 17:55 (UTC)
Re: http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=57280
Ой і наблытала там мая сястра! Гэта было ў 1994-1995 годзе. Бо ўжо ўлетку 1995-га я вазіла гатовы рукапіс у Варшаву.;)
reginaz
31 Жнв 2007 18:05 (UTC)
Re: http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=57280
А вось макет рабілі значна даўжэй. Яшчэ ў сярэдзіне 1998 году мяняўся дызайнер па верстцы......Тое, што слоўнік выйшаў у свет пры жыцці аўтаркі было для нас нечаканасцю. Мы даўно ўжо страцілі надзею. Думаю, што закладзеныя там ідэі будуць цікавыя і сёння, ня гледзячы на спрэчкі адносна вернасці таго ці іншага правапісу.

Profile

by_mova
Беларуская мова ў Інтэрнэце

Latest Month

Кст 2018
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   
Распрацавана LiveJournal.com
Designed by Tiffany Chow